Адміністрацыя калоніі аказвае ціск на палітвязня Віктара Бабарыку
Адміністрацыя папраўчай калоніі №1 Наваполацку пачала ўжываць у дачыненні палітвязня Віктара Бабарыкі неабгрунтаванае прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці. Яму ўжо абвясцілі адну вымову, маецца пагроза таго, што будзе ўжытае другое спагнанне.
Выйшаў на волю палітвязень Мікалай Чарняўскі
15 снежня 2020 году суд Гарадоцкага раёну асудзіў 33-гадовага рабочага Мікалая Чарняўскага на паўтара года калоніі агульнага рэжыму. Суддзя Аляксандр Ляшковіч прызнаў мужчыну вінаватым паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 365 КК («Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў»). Мікалай Чарняўскі цалкам адбыў прысуджаны тэрмін і выйшаў на волю.
«Русский мир» у Віцебску ў адкрытую прапагандуе вайну і нацыянальную варожасць
На інтэрнэт-рэсурсе politring.com апублікаваны артыкул даўняй калумністкі выдання Эльвіры Мірсалімавай – жыхаркі Віцебску, вядомай сваімі прарасейскімі поглядамі. Яна мяркуе, што так званая «спецаперацыя» Расеі ва Украіне – гэта « шанс на спасение» для Беларусі.
Крадзеж можа пераўтварыцца ў справу пра «дыверсію» і «тэрарызм» на чыгунцы
На Тэлеграм-канале «Міліцыя Віцебшчыны» выклалі «пакаяннае відэа» жыхара Воршы – супрацоўніка чыгункі, які прызнаецца ў тым, што скраў металічныя элементы цягі ручнога тормазу грузавога вагону. Яго затрымалі, калі на ўласным аўто ён нібыта вёз дахаты ўжо распілаваныя дэталі тармазнога механізму.
У Віцебскай вобласці ў 2021 годзе смяротных выпадкаў на вытворчасці паменшылася на 20%
Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, у 2021 годзе ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці пацярпелі 185 чалавек, што на 4% менш у параўнанні з 2020 годам. У 2021 годзе ў арганізацыях вобласці ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінулі 8 чалавек, што на 20% менш за год раней. Сярод іх - адна жанчына.
Высветлілася, за што асудзілі Барыса Хамайду: за жоўта-блакітную стужку
Высветліліся некаторыя акалічнасці затрымання віцебскага апазіцыйнага актывіста Барыса Хамайды. Ён быў затрыманы 15 сакавіка і паспеў паведаміць пра гэта журналістам. Абазнаныя крыніцы паведамляюць, што Барыса Хамайду асудзілі на 20 сутак адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 24.23 КаАП – за «несанкцыянаванае пікетаванне».
У Віцебскі абласны суд накіравалі чарговую крымінальную справу «за экстрэмізм»
28-гадовага жыхара Полацку вінавацяць за «дзеянні, накіраваныя на распальванне міжрасавай і міжнацыянальнай варожасці», а таксама за «удзел у экстрэмісцкім фарміраванні». Дзяржаўная газета «Полацкі веснік» не называе імя фігуранта крымінальнай справы, але падрабязна распавядае сутнасць абвінавачання са спасылкай на БЕЛТА.
Графа «прычына смерці» – пустая
Праваабаронцы кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі атрымалі дакументальнае пацверджанне расстрэлу Віктара Паўлава. Паводле пасведчання аб смерці расстрэл адбыўся 13 траўня 2021 года. У пасведчанні, выпісаным на імя Віктара Паўлава, месца смерці пазначана – Менск, графа аб прычынах смерці – пустая, піша Беларускае Радыё Рацыя.
Уладзімір Булаўскі палічыў, што ў 15 сутках арышту - 1.296.000 секунд адабранага жыцця
Віцебскі актывіст Уладзімір Булаўскі, якога пакаралі арыштам за «антываенны пікет», правёў 15 сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Пакуль ён быў пад арыштам, у ягоным доме правялі ператрус, забралі мабільны тэлефон. Цяпер ён аднаўляе акаўнты ў сацыяльных сетках і распавядае пра свой «арыштанцкі досвед».
Барыс Хамайда на асобным рахунку ў віцебскім ІЧУ
Найстарэйшы апазіцыянер Віцебску быў затрыманы супрацоўнікамі Чыгуначнага РАУС 15 сакавіка, каля 14-й гадзіны ён паспеў праз тэлефон паведаміць гэта журналістам. З тае пары амаль трое сутак пра 74-гадовага грамадскага актывіста нічога не было чуваць. Ягоныя сябры і знаёмыя з грэка-каталіцкай царквы толькі цяпер здолелі даведацца пра ягонае месца знаходжання, і ўжо зладзілі перадачу з прадметамі першай неабходнасці і гігіены. Але колькі сутак арышту прысуджана Барысу Хамайду і за што, дагэтуль застаецца не вядомым.