Крадзеж можа пераўтварыцца ў справу пра «дыверсію» і «тэрарызм» на чыгунцы
На Тэлеграм-канале «Міліцыя Віцебшчыны» выклалі «пакаяннае відэа» жыхара Воршы – супрацоўніка чыгункі, які прызнаецца ў тым, што скраў металічныя элементы цягі ручнога тормазу грузавога вагону. Яго затрымалі, калі на ўласным аўто ён нібыта вёз дахаты ўжо распілаваныя дэталі тармазнога механізму.
У Віцебскай вобласці ў 2021 годзе смяротных выпадкаў на вытворчасці паменшылася на 20%
Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, у 2021 годзе ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці пацярпелі 185 чалавек, што на 4% менш у параўнанні з 2020 годам. У 2021 годзе ў арганізацыях вобласці ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінулі 8 чалавек, што на 20% менш за год раней. Сярод іх - адна жанчына.
Высветлілася, за што асудзілі Барыса Хамайду: за жоўта-блакітную стужку
Высветліліся некаторыя акалічнасці затрымання віцебскага апазіцыйнага актывіста Барыса Хамайды. Ён быў затрыманы 15 сакавіка і паспеў паведаміць пра гэта журналістам. Абазнаныя крыніцы паведамляюць, што Барыса Хамайду асудзілі на 20 сутак адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 24.23 КаАП – за «несанкцыянаванае пікетаванне».
У Віцебскі абласны суд накіравалі чарговую крымінальную справу «за экстрэмізм»
28-гадовага жыхара Полацку вінавацяць за «дзеянні, накіраваныя на распальванне міжрасавай і міжнацыянальнай варожасці», а таксама за «удзел у экстрэмісцкім фарміраванні». Дзяржаўная газета «Полацкі веснік» не называе імя фігуранта крымінальнай справы, але падрабязна распавядае сутнасць абвінавачання са спасылкай на БЕЛТА.
Графа «прычына смерці» – пустая
Праваабаронцы кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі атрымалі дакументальнае пацверджанне расстрэлу Віктара Паўлава. Паводле пасведчання аб смерці расстрэл адбыўся 13 траўня 2021 года. У пасведчанні, выпісаным на імя Віктара Паўлава, месца смерці пазначана – Менск, графа аб прычынах смерці – пустая, піша Беларускае Радыё Рацыя.
Уладзімір Булаўскі палічыў, што ў 15 сутках арышту - 1.296.000 секунд адабранага жыцця
Віцебскі актывіст Уладзімір Булаўскі, якога пакаралі арыштам за «антываенны пікет», правёў 15 сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Пакуль ён быў пад арыштам, у ягоным доме правялі ператрус, забралі мабільны тэлефон. Цяпер ён аднаўляе акаўнты ў сацыяльных сетках і распавядае пра свой «арыштанцкі досвед».
Барыс Хамайда на асобным рахунку ў віцебскім ІЧУ
Найстарэйшы апазіцыянер Віцебску быў затрыманы супрацоўнікамі Чыгуначнага РАУС 15 сакавіка, каля 14-й гадзіны ён паспеў праз тэлефон паведаміць гэта журналістам. З тае пары амаль трое сутак пра 74-гадовага грамадскага актывіста нічога не было чуваць. Ягоныя сябры і знаёмыя з грэка-каталіцкай царквы толькі цяпер здолелі даведацца пра ягонае месца знаходжання, і ўжо зладзілі перадачу з прадметамі першай неабходнасці і гігіены. Але колькі сутак арышту прысуджана Барысу Хамайду і за што, дагэтуль застаецца не вядомым.
Дэпутаты Віцебскага абластнога Савета далі дазвол на падвышэнне падатака на прыбытак
16 сакавіка на партале pravo.by з'явілася рашэнне віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, у якім замацоўваецца падняцце падатку на прыбытак адразу для ўсіх катэгорый платнікаў.
Згодна са 184-м артыкулам Падатковага кодэкса, стаўка падатку на прыбытак складае 18%. Цяпер у Віцебскай вобласці яна будзе складаць 20% — стаўку павышаюць на 2%.
Затрыманы віцебскі дысідэнт Барыс Хамайда
Найстарэйшы апазіцыянер Віцебску, які неаднаразова падкрэсліваў, што жыве па беларускай Канстытуцыі, прынятай у 1994 годзе, бо ўсе пазнейшыя лічыць нелегітымнымі, быў затрыманы якраз 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі. Што стала падставай для затрымання, застаецца невядомым.
Карупцыя ў Віцебскай вобласці ў 2021 годзе знаходзілася на нізкіх паказчыках
У мінулым годзе супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю (УБЭЗ) УУС Вітаблвыканкама выявілі каля 380 злачынстваў, у тым ліку 110 - карупцыйных. З улікам таго, што ў вобласці працуе 6,5 тыс. чыноўнікаў, то можна казаць, што ў хабарніцтве ўдзельнічаюць толькі 1,5% работнікаў органаў дзяржкіравання.