Жыхара Докшыцаў затрымалі за тое, што хацеў ваяваць на баку Украіны
Затрыманы 53-гадовы Сяргей Грыбовіч кажа ў «пакаянным відэа», што запоўніў анкету ў Telegram, адгукнуўшыся на заклік былога рэстаратара і актывіста Вадзіма Пракоп’ева, які 5 сакавіка ў сваім тэлеграм-канале «Радио Гаага» абвясціў набор трохсот беларусаў у батальён добраахвотнікаў, каб бараніць Украіну ад расейскай агрэсіі.
Патрыёт і грамадзянскі актывіст Мікалай Качурэц вымушана пакінуў Беларусь
Віцебскі актывіст Мікола Качурэц выехаў з Беларусі пры дапамозе фонду BYSOL. Некалькі апошніх гадоў актывіста пераследавалі віцебскія ўлады за ягоную палітычную і прабеларускую пазіцыю.
Дзяржаўным СМІ можна публікаваць матэрыялы “экстрэмісцкіх” інтэрнэт- рэсурсаў?
Гэтае пытанне паўстае пасля некалькіх канкрэтных выпадкаў, калі раённыя газеты Віцебскай вобласці выкарыстоўвалі фотаздымкі з вядомага парталу, сайт якога быў прызнаны «экстрэмісцкім». Самы свежы прыклад – гэта петыцыя з патрабаваннем правесці праверку Шумілінскай раённай газеты «Герой працы» на прадмет распаўсюду «экстрэмісцкіх матэрыялаў», прычым гэты распаўсюд адбываўся на працягу доўгага часу і сістэматычна.
Антон Грышкевіч: Што мы можам зрабіць? Я раблю свае відэа-плакаты
Тэатральны рэжысёр і былы выкладчык віцебскага каледжу культуры і мастацтва, як і шмат хто з неабыякавых людзей, шукае свой уласны спосаб сказаць «не » вайне ва Украіне.
Віцебскі «Чырвоны Крыж» заяўляе, што «гатовы аказаць дапамогу перасяленцам з Украіны»
Паведамленні пра гэта перадрукавалі 12 раённых газет Віцебскай вобласці. Але канкрэтыкі ў гэтай інфармацыі няма ніякай: абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа не падае звестак пра тое, колькі чалавек ужо звярнуліся па дапамогу, або якую колькасць пацярпелых ад вайны ва Украіне гэтая структура ўжо гатовая падтрымаць. Затое паведамляе банкаўскі рахунак, на які чакае ахвяраванняў.
Камітэт ААН па правах чалавека асуджае выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да Віктара Паўлава
Камітэт ААН па правах чалавека асуджае Рэспубліку Беларусь за прывядзенне ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да Віктара Паўлава, чыя справа ўсё яшчэ знаходзіцца на разглядзе Камітэта.
Артыкул пра відэакліп полацкага рок-гурту «Sumarok» залічылі ў «экстрэмісцкія матэрыялы»
Экстрэмісцкім прызнаны артыкул «Гурт «Sumarok» запісаў кліп на песню «Чэрці», надрукаваны ў Маладзечанскай «Рэгіянальнай газеце». Рашэнне пра гэта 24 лютага прыняў суд Маладзечанскага раёну. Аўтар песні, колішні жыхар Полацку Ігар Палынскі, аргументаў суду не ведае і пра падставы прызнання артыкулу экстрэмісцкім матэрыялам можа толькі меркаваць.
Лідэр незалежных прафсаюзам Вольга Брыцікава правядзе 1,5 месяца ў турэмнай ізаляцыі
10 сакавіка суд Наваполацка ў дачыненні да старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі БНП работнікаў ААТ «Нафтан» Вольгі Брыцікавай, вынес чарговую, трэцюю пастанову, па арт. 24.23 КаАП, паводле якога Вольга была пакараная адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.
«Ёсць упэўненасць, што гэты народ не перамагчы». Былы прадпрымальнік з Віцебску распавядае пра вайну ва Ўкраіне
Пасля падзеяў 2020 года тысячы ўцекачоў з Беларусі апынуліся ва Украіне. З пачаткам расейскага ўварвання нехта з гэтых людзей з’ехаў, але шмат хто застаўся. Паразмаўлялі з кіраўніком грамадскага руху «Краіна для жыцця» Віталём Савюком, які вырашыў абараняць Украіну ад расейскай агрэсіі. Пра тое піша “Белсат”
Ігар Казмярчак: Няхай глядзяць усе, хто не верыць, што вайна – гэта страшна
Воляю лёсу аршанскі журналіст і праваабаронца Ігар Казмярчак апынуўся ў адным з вялікіх украінскіх гарадоў у зоне ваенных дзеянняў (назву гораду мы не ўказваем з меркаванняў бяспекі). У самым пачатку вайны ў яго, беларуса, які ўцёк ва Украіну ад палітычнага пераследу, быў намер перабрацца ў больш бяспечнае месца. Аднак выбар быў зроблены на карысць таго, каб застацца і расказваць праўду пра тутэйшыя падзеі.