За сарваны сцяг улады пакаралі жыхара Гарадка двума гадамі пазбаўлення волі
Суддзя суда Гарадоцкага раёна Ганна Гурынава 3 чэрвеня прыгаварыла Уладзіміра Кароткага за здзек з Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь (арт. 370 КК РБ) да пакарання ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму і прымусоваму лячэнню ад алкагалізму.
Спецдакладчыца ААН па Беларусі прадаставіла новы штогадовы даклад па сітуацыі з правамі чалавека
На сайце міжнароднай арганізацыі апублікаваны чарговы даклад Спецыяльнай дакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. У ім яна падала агляд асноўных праблем у галіне правоў чалавека ў Беларусі ў перыяд з 1 красавіка 2023 года па 31 сакавіка 2024 года.
«У прыярытэце для нас - чалавечнасць, а не палітыка»
Лепельшчыну напрыканцы траўня наведалі прадстаўнікі Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб'яднання "ЭкаБудаўнік" і грамадскай арганізацыі "Дамы замест Чарнобыля". Нямецкія інвестары прыехалі ў Лепель, каб абмеркаваць новыя праекты. Яны датычаць людзей з інваліднасцю.
За абразу кіраўніка дзяржавы ўлады паўторна асудзілі жыхара Воршы
Судзя суда Аршанскага раёна і Оршы Юлія Вяршыніна 4 чэрвеня разгледзіла крымінальную справу Сяргея Гняўко. Яго абвінавацілі ў абразе А. Лукашэнкі (ч.2 арт. 368 КК), прычым паўторна. Па сукупнасці прысудаў Сяргею было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4,5 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У Мёрах пахваліліся сярэднім заробкам на мясцовым мясакамбінаце - крыху большым за 1500 рублёў
Паводле звестак ад кіраўніка Мёрскага мясакамбіната Івана Сушко, за апошнія гады ўмовы працы работнікаў мясакамбіната палепшыліся, заробак вырас на чвэрць і дасягнуў 1576,6 рублёў сярэднямесячнай зарплаты (брута). Гэта складае каля 450 еўра.
Улады прыступілі да ліквідацыі грамадскай арганізацыі лыжаролераў
Суддзя Віцебскага абласнога суда Вольга Іллюшонак 28 мая пастанавіла ліквідаваць Грамадскае аб'яднанне "Віцебская абласная федэрацыя лыжных гонак", старшынёй якой з'яўляецца былы старшыня абласнога камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аляксандр Хрыстафораў. Ініцыятарам закрыцця арганізацыі выступіла Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Вітаблвыканкама.
У Віцебскай гарадской арганізацыі Чырвонага Крыжа змяніўся кіраўнік
За два гады ўзброенага канфлікту ва Украіне ў Віцебскую гарадскую арганізацыю Беларускага Чырвонага Крыжа звярнуліся па гуманітарную дапамогу 446 грамадзян Украіны, якая была аплачана за кошт узносаў грамадзян, прадпрыемстваў і мясцовымі ўладамі. Пра гэта распавяла СМІ яе новая кіраўніца, былая ідэалагіня «Аўтобуснага парка № 1 г. Віцебска, Алеся Косарава.
За пікет праведзены ў сацсетак улады арыштавалі ксяндза
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 10 траўня за правядзенне не санкцыянаванага ўладамі пікетавання ў інтэрнэце арыштавала на 15 сутак ксяндза касцёла Маці Божай Фацімскай Анджэя Юхневіча.
Улады Віцебскай вобласці правядуць мерапрыемствы па ўмацаванні працоўнай дысцыпліны
Чыноўнікі Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама паведамілі аб тым, што з 10 чэрвеня будзе праведзены месячнік гарантавання бяспекі ўмоў і аховы працы. Неабходна адзначыць, што з пачатку 2024 года было арганізавана як мінімум два падобныя кампаніі. У выніку рэйдаў маніторынгавых груп было выяўлена больш за 4 тыс. грубых парушэнняў заканадаўства.
За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады аштрафавалі работніцу культуры
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Алеся Дранькова 19 траўня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 400 рублёў кіраўніцу цыркавой студыі «Фантазёры» Аршанскага раённага цэнтра культуры Святлану Раўкоўскую.