Віцебскі міліцыянт Жук назваў у судзе бел-чырвона-белы сьцяг “анучай”
Супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС Віцебску Дзьмітрый Жук назваў у судзе канфіскаваны летась у Міколы Качурца бел-чырвона-белы сьцяг анучай, якая каштуе ня больш за 4,75 рублі. Гэтую суму Кастрычніцкі РАУС згодны заплаціць Качурцу ў якасьці кампэнсацыі за зьнішчаную маёмасьць. Актывіст патрабуе ў 10 разоў больш.
У Віцебску адбылася сустрэча з брытанскай дыпляматкай Лісай Тамвуд
У Віцебскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы 9 красавіка адбылася сустрэча прадстаўнікоў грамадзкасьці з намесьнікам пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі Лісай Тамвуд.
Фэстываль польскіх фільмаў “Вісла” пройдзе ў Віцебску
У межах кінафэстывалю “Вісла” 13 і 14 красавіка аматары польскага кіно маюць магчымасьць пабачыць у Віцебску чатыры поўнамэтражныя стужкі. Паказы адбудуцца ў кінатэатры “Мір”.
Праз год пасьля турмы. Споведзь японца – былога вязьня “Віцьбы-3”
Японскага мастака Даічы Ёшыду асудзілі ў Беларусі на 4,5 гады за нелегальнае перамяшчэньне зброі. Ён правёў за кратамі 1 год і 9 месяцаў, апошнія 9 месяцаў – на віцебскай зоне (ПК №3). У траўні 2018-га быў нечакана вызвалены. Праз год пасьля вызваленьня Даічы дзеліцца сваімі ўспамінамі і думкамі пра свабоду, Беларусь і беларусаў.
“Зноў укрыжавалі Хрыста…” Актывісты Віцебшчыны пра зьнішчэньне крыжоў у Курапатах
На мінулым тыдні, 4 красавіка, улады зьнішчылі 70 крыжоў, што былі ўсталяваныя па пэрымэтры народнага мэмарыялу ў Курапатах. У грамадзтве гэта выклікала шок, неразуменьне і выбух абурэньня. Як расцэньваць дзеяньні ўладаў? Свае ацэнкі і меркаваньні выказалі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Віцебшчыны.
Удзельнікі руху stop#328 і настаўнікі СШ №24 пасадзілі 120 бяроз за “Каронай” у Віцебску
Бацькі і сваякі асуджаных паводле “наркатычнага” артыкулу 328 разам з настаўнікамі і вучнямі віцебскай СШ №24 высадзілі за гіпэрмаркетам “Карона” ў Віцебску бярозавую алею.
Судовая статыстыка за 2018 год: 0,2% апраўданых, 0,3% адмененых рашэньняў…
У 2018 годзе ў раённыя і гарадзкія суды Віцебскай вобласьці паступілі на разгляд 5147 крымінальных справаў, 21163 грамадзянскіх і 50100 справаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
Будуць судзіць Зьмітра Лупача – за “незаконнае пікетаваньне” на Дзень Волі ў Глыбокім
На глыбоцкага журналіста-фрылянсэра Зьмітра Лупача міліцыянты склалі адміністрацыйны пратакол за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП РБ). “Незаконнае пікетаваньне шыюць”, – паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook журналіст. Суд адбудзецца 11 красавіка.
Віцяблянін паспрабуе спагнаць зь міліцыі грошы за сьцяг, зьнішчаны на БНР-100
У чацьвер 11 красавіка віцебскага актывіста Міколу Качурца будуць судзіць за сьцяг на Дзень Волі – 2019, а напярэдадні, 10 красавіка, суд Першамайскага раёну Віцебску разгледзіць ягоны пазоў да міліцыі аб кампэнсацыі шкоды за зьнішчаны сьцяг на Дзень Волі ў 2018 годзе.
“Шалом, Ізраіль”. Як у Віцебску прайшоў габрэйскі фэстываль
У межах 25-га Міжнароднага фэстывалю “Пурымшпіль” ў тэатры Якуба Коласа прайшоў маштабны кірмаш “Шалом, Ізраіль”, на якім былі прадстаўлены шматлікія магчымасьці гэтай дзяржавы.