Міхаіл Жамчужны: “Што б са мной ні адбывалася – у пятлю не палезу”
Як пэнітэнцыярная сыстэма Беларусі ламае няўгодных вязьняў: пагрозы, правакацыі, расправы. Між тым, грамадзкая назіральная камісія (ГНК) заяўляе, што ўсё ў парадку, скаргаў няма... Яшчэ адна жудасная гісторыя, якая распавядаецца ў межах мультымэдыяпраекту ПЦ “Вясна” #БезПраваНаРасправу.
У Віцебску стартаваў конкурс “Грамадзкая стужка 2.0”
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты, аўтары і блогеры, якія працуюць у Віцебску і Віцебскай вобласьці. Ад іх чакаюць матэрыялаў пра грамадзкую актыўнасьць, створаных у самых розных жанрах – ад газэтнага матэрыялу да відэарэпартажу або фотасправаздачы.
У Глыбокім прайшла творчая сустрэча са Зьмітром Бартосікам
Cустрэча з бардам, пісьменьнікам і журналістам Зьмітром Бартосікам адбылася ў Глыбокім. Ён прэзэнтаваў трэцюю па ліку, нядаўна выдадзеную кнігу, “Клініка кітайскага дантыста”. А таксама чытаў свае эсэ з сэрыі “Беларускія тараканы” ды сьпяваў “Старыя песьні на новыя тэксты”.
«Віцебская вясна» абвясьціла імёны Абаронцаў правоў чалавека – 2018
Падсумоўваючы вынікі мінулага году, рэдакцыя самага ўплывовага праваабарончага інтэрнэт-рэсурсу Віцебскай вобласьці адзначыла заслугі як асобных актывістаў, гэтак і арганізацыяў ды грамадзянскіх ініцыятываў у прасоўваньні і абароне правоў чалавека ў рэгіёне.
Хворага інваліда 2-й групы прымушаюць у лякарні даваць паказаньні без адваката
Віцяблянін Рафаэль Кірылаў-Шмільхольдхард, які зараз знаходзіцца на лячэньні ў аддзяленьні кардыялёгіі Віцебскай абласной клінічнай лякарні, сьцьвярджае, што сьледчыя УСК РБ па Віцебскай вобласьці прымушаюць яго там даваць паказаньні без адваката. Інвалід 2-й групы накіраваў скаргу ў Генпракуратуру і Цэнтральны апарат СК РБ.
Школа лідэрства для жанчын стартавала ў Наваполацку
Аб’яднаньне актыўных жанчын рэгіёну — асноўная мэта новай школы «Мова жанчын», якая пачала працу ў Наваполацку. «Я хачу пазнаёміцца з досьведам жаночага лідэрства, пазнаёміцца з мэтадамі абароны асабістых поглядаў», «хачу камунікаваць зь людзьмі з актыўнай жыцьцёвай пазыцыяй», — тлумачылі ўдзельніцы свой выбар.
Нашэсьце наркарэклямы ў Віцебску. Актывіст: Трэба ўздымаць гвалт!..
Сотні графіці са згадкай забароненых рэчываў зьявіліся ў апошні час на сьценах віцебскіх дамоў і трансфарматарных будак. Мікрараён “Мэцэнтар” быў расьпісаны літаральна за адну ноч – з 12 на 13 студзеня. Ні міліцыя, ні ЖКГ на зьяўленьне наркарэклямы пакуль ніяк не рэагуюць. “Трэба ўзьнімаць гвалт!” – кажа гарадзкі актывіст Яўген Крыскевіч.
Экспэрты: Шлях Беларусі – эўрапейскі, а не маскоўскі
У канфэрэнцыі «Беларуская дзяржаўнасьць. Гісторыя і сучаснасьць», што прайшла ў Віцебску 5 студзеня, узялі ўдзел экспэрты з розных куткоў краіны – гісторыкі, краязнаўцы, палітолягі, журналісты. Зь некаторымі гасьцямі ў кулюарах мерапрыемства пагутарыў карэспандэнт ВВ.
Віцебскі аблвыканкам зьмяніў сацстандарты: інтэрнэт, дактары, хуткая дапамога
Віцебскі аблвыканкам унёс зьмены ў сацыяльныя стандарты абслугоўваньня насельніцтва Віцебскай вобласьці. Зьмяненьні тычацца нарматываў забясьпечанасьці грамадзян дактарамі агульнай практыкі, брыгадамі хуткай мэдычнай дапамогі і паслугамі шырокапалоснага інтэрнэту.
У Полацку школьнік атрымаў траўму галавы, коўзаючыся з горкі
Паведамленьне пра здарэньне паступіла ў міліцыю з цэнтральнага гарадзкога шпіталя, куды даставілі хлопчыка. Высьветлілася, што ўвечары 9 студзеня чацьвёртаклясьнік зь іншымі дзецьмі катаўся з горкі ў раёне Кургана Славы ў Полацку. Там выкаўзаныя вельмі стромкія схілы, і чарговы заезд, як мяркуецца, на цюбінгах, скончыўся для яго сутыкненьнем з дрэвам.