Полацкі райвыканкам патрабуе ад кіраўнікоў прадпрыемстваў набываць для работнікаў квіткі на «Славянскі базар»
Кіраўнікі прадпрыемстваў раёну атрымалі ліст за подпісам старшыні Полацкага раённага выканаўчага камітэту Мікалая Шаўчука. У лісьце зьмяшчаецца прапанова заахвоціць работнікаў квіткамі на канцэрты фэстывалю і даць адпаведную справаздачу.
У музэі народнай архітэктуры згарэў унікальны экспанат з Пастаўшчыны
Уначы на тэрыторыі экспазыцыйнага сэктару “Паазер’е” Беларускага дзяржаўнага музэю народнай архітэктуры і побыту згарэла адрына зь вёскі Лявонавічы Пастаўскага раёну, унікальны помнік традыцыйнага гаспадарчага дойлідства.
Актывісты аргкамітэту па стварэньні грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» адведалі месца масавых пахаваньняў
31 траўня актывісты адведалі лес каля вёскі Хайсы. Яны запалілі сьвечкі і ўсклалі кветкі на краі самых вялікіх ямін, дзе ляжаць чалавечыя парэшткі. Яшчэ ўвосень тут былі ўсталяваныя некалькі крыжоў, і цяпер актывісты грамадзкай ініцыятывы павязалі на іх стужкі зь беларускім арнамэнтам.
Праваабаронца Міхаіл Жамчужны зь СІЗА: Наша сіла ў розуме і слове, а Волю мы заваюем!
Напярэдадні суду над Міхаілам Жамчужным, адным з заснавальнікаў праваабарончай арганізацыі «Пляцформа», віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік атрымаў ад яго чарговы ліст. Міхаіл паведамляе падрабязнасьці пра маючы адбыцца судовы працэс.
Фанатаў футбольнага клюбу «Віцебск» на матч зь менскім «Дынама» пускалі па пашпартах
Фанатаў «Віцебску» перад гульнёй зь менскім «Дынама» пускалі на сэктар толькі па пашпартах. У многіх фанатаў «Дынама» пасьля праходу некалькіх «кардонаў» міліцыі ўсё адно патрабавалі здымаць абутак.
Абласны суд аднавіў права віцебчука на свабоду перамяшчэньня
Калегія па грамадзянскіх справах Віцебскага абласнога суду аднавіла права жыхара Віцебску Аляксандра Антоненкі на свабоду выезду за межы краіны. Ранейшае рашэньне старшыні суду Кастрычніцкага раёну Яўгена Бурунова, згодна зь якім права на выезд Антоненка было абмежаванае, калегіяй прызнанае незаконным і скасаванае.
Сьледчы камітэт адмаўляецца ўзбуджаць крымінальную справу па заяве актывістаў аргкамітэту ініцыятывы «Хайсы»
Больш за шэсьць месяцаў спатрэбілася Віцебскаму раённаму аддзелу Сьледчага камітэту, каб дасьледаваць косткавыя парэшткі, знойдзеныя паблізу вёсак Хайсы і Дракольле, і вынесьці рашэньне аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы.
У Наваполацку – чарговыя штрафы за вывешаны ў сквэры бел-чырвона-белы сьцяг з надпісам «БХД»
У Наваполацку працягваюць штрафаваць за вывешаны 19 траўня сьцяг. Усьлед за сябрам аргкамітэту БХД Дзьмітрыем Дзякавым, пакараным «па гарачых сьлядох» 20-цю базавымі велічынямі, праз 2 дні штраф у 10 базавых быў накладзены на студэнтку Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якая пажадала застацца невядомай. Апошняя пастанова аб штрафе была вынесеная 26 траўня. Згодна зь ёй, 10 базавых велічынь у даход дзяржавы мусіць заплаціць Яўген Бялянка, гулец гандбольнага клюбу імя Лёвіна.
Актывісты ініцыятывы «Хайсы»: Улады імкнуцца скіраваць грамадзкую думку ў звыклы для іх ідэалягічны калідор «фашысцкага тэрору»
«Добраўпарадкаваньне дарогі [што вядзе да месца масавых пахаваньняў] у лесе немэтазгодна ў сувязі з правядзеньнем пошукавых работ», - такі адказ на зварот актывістаў аргкамітэту па стварэньні грамадзкай ініцыятывы “Хайсы” атрымаў Ян Дзяржаўцаў. Пад адказам стаіць подпіс старшыні Мазалаўскага сельскага выканаўчага камітэту Леаніда Дубіны.
Права прыватнай уласнасьці не турбуе Канстытуцыйны суд
Канстытуцыйны Суд краіны ў асобе начальніка сакратарыяту Аляксандра Каравая адмовіўся выказаць прававую пазыцыю суду наконт пытаньняў абмежаваньня і абароны права прыватнай уласнасьці. Пра гэта суд прасіў праваабаронца Леанід Сьвецік.