Настаўнікаў рыхтуюць да выбараў: яны пішуць дыктоўку
У Беларусі гучна піяраць так званы Адзіны дзень галасавання не толькі ў дзяржаўных СМІ, але і на іншых пляцоўках. Прыдумляючы новыя мерапрыемствы пад піяр выбараў, часам нават даходзіць да абсурду.
Жыхары Віцебшчыны сталі менш звяртацца ў органы пракуратуры
Зваротаў ад грамадзян, для абароны сваіх правоў і законных інтарэсаў рэгіянальныя пракуратуры ў 2023 годзе, паступіла заяў і скаргаў на 15% менш, чым годам раней. Паводле дадзеных, Служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці ў мінулым годзе ў пракуратуру Віцебскай вобласці паступіла 6265 (у 2022 годзе - 7347) зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Траціна з іх, а гэта 2337 зваротаў не адносілася да дзейнасці пракуратуры і накіравана для разгляду ў іншыя ведамствы і арганізацыі.
«Прыярытэтнасць кандыдатаў у дэпутаты» і іншая дэмагогія ў якасці перадвыбарчай агітацыі
Віцебская гарадская газета «Витебские вести» надрукавала меркаванне удзельніка камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Юрыя Дзеркача, які з'яўляецца і старшынём абласнога аб'яднання прафсаюзаў. Галоўны пасыл ягоных выказванняў: «Все должны прийти на выборы и избрать достойных кандидатов». Але аргументацыя спадара Дзеркача не проста непереканаўчая – яна спрэс прасягнута дэмагогіяй, часам беспадстаўнай, а часам – проста бессэнсоўнай.
На Глыбоччыне стала больш парушэнняў працоўнай дысцыпліны
Асноўнай тэмай пасяджэння глыбоцкіх чыноўнікаў было ўмацаванне грамадскай бяспекі і дысцыпліны. У абмеркаванні пытанняў удзельнічалі і намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Анатоль Даўгалявец, і начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Сяргей Мялешкін. Пра гэта паведамілі ўлады на пасяджэнні Глыбоцкага райвыканкама, якое адбылося напрыканцы студзеня.
У Віцебску адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты парламента адзінаму з вылучэнцаў ад кампартыі Беларусі
Віцебская абласная выбарчая камісія 1 лютага разгледзела скаргу на адмову Віцебскай Кастрычніцкай ВК№20 у рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты парламента ад КПБ, намесніка галоўнага інжынера дзяржаб'яднання "Віцебскае ўпраўленне будаўніцтвам" Сяргея Нішчыменкі. Сябры аблВК таксама адмовілі яму ў праве на рэгістрацыю, бо палічылі, што непрадстаўленне камуністам дэкларацыі аб даходах і маёмасці з'яўляецца законнай для гэтага падставай.
На Віцебшчыне 31 чалавеку адмовілі ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты
Коцікі - «экстрэмісты». У спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў уключылі старонку @BELARUSCATS у Instagram
Адпаведнае рашэнне 30 студзеня прыняў суд Лідскага раёна Гродненскай вобласці. На гэтай старонцы рэкламуюцца разнастыйныя вырабы з прынтамі паводле малюнкаў наваполацкай мастачкі Вольгі Якубоўскай, якая ў 2020г. запачаткавала цэлую серыю творчых прац «Коцікі свабоды», дзе галоўнымі «героямі» сталі белыя кацяняты – метафарычная выява шчырых і смелых беларусаў, якія не змірыліся з ціскам і гвалтам, а таксама шэрыя ваўкі з акрываўленымі пашчамі... Мастачка па зразумелых прычынах мусіла пакінуць Беларусь і цяпер жыве ў Латвіі.
За два апошніх года з эканомікі Віцебскай вобласці знікла каля 18 тысяч работнікаў
Нягледзячы на заяўлены ўладамі рост рэгіянальнай эканомікі, колькасць тых, хто выбыў з працоўнай дзейнасці, зраўнялася з крызісным 2022 годам. І, як мінімум, палова работнікаў у Віцебскай вобласці атрымлівала на прыканцы 2023 года заробкі меньшыя за 500 даляраў.
Былому начальніку наваполацкай міліцыі вынеслі прысуд за гвалт у адносінах да супрацоўніка ДАІ
Судья суду Расонскага раёна Алена Ялавая 16 студзеня прысудзіла былому начальніку Наваполацкага ГАУС Уладзіміру Дуброўскаму 2,5 года «хіміі». Ён абвінавачваўся ў супраціве супрацоўніку міліцыі, спалучаным з ужываннем гвалту па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса.
Барыса Хамайду аштрафавалі на 600 рублёў і прызначылі новы суд
У судзе Першамайскага раёна Віцебска скончыўся разбор адміністрацыйнай справы, распачатай 24 студзеня гэтага года супраць найстарэйшага віцебскага апазіцыянера. 25 студзеня суддзя Міхаіл Юрчанка не знайшоў дастатковых падстаў, каб пакараць Барыса Хамайду, і выклікаў у судовае пасяджэнне сведкаў- міліцыянтаў. Адміністрацыйная справа была распачатая паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП: на старонцы Барыса Ханонавіча ў Фэйсбуку сілавікі знайшлі «экстрэмісцкія» падпіскі. Аднак актывіст цвердзіць, што яны з'явіліся пасля таго, як ягоны тэлефон трапіў у рукі да сілавікоў падчас ператрусу 23 студзеня.