Віцебскія ўлады паведамілі аб памяншэнні траўматызму і смяротных выпадкаў на вытворчасці
Паводле звестак Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, у арганізацыях Віцебскай вобласці за 2023 год адзначаецца зніжэнне агульнай колькасці няшчасных выпадкаў на вытворчасці з 220 выпадкаў да 205 у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года (зніжэнне 6,8%). За гэты справаздачны перыяд выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў арганізацыях Віцебскай вобласці загінулі 13 работнікаў (за аналагічны перыяд 2022 года - 14), што сведчыць аб зніжэнні на 1 выпадак (зніжэнне 7,1 працэнта).
За распаўсюд «экстрэмізму» і «нацызму» ў сацсетках улады буйна аштрафавалі электраманцёра
Суддзя суда Лёзненскага раёна Аляксей Лапушынскі 27 снежня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» публікацый і нацысцкай сімволікі ў сацыяльнай сетцы аштрафаваў на 1480 рублёў электраманцёра мясцовай філіі РУП «Віцебскэнерга» Сяргея Кудраўцава.
Праўладнага актывіста Аляксея Талая, які збірае ахвяраванні «для дзяцей Данбаса», запрасілі ў Оршу агітаваць моладзь ісці на выбары
Выступ аршанскага нараджэнца ў гарадскім палацы культуры быў анансаваны як «урок мужнасці» пад назовам «Зрабі слушны выбар!» А самога Талая прадставілі маладым людзям як матывацыйнага трэнера, паралімпійца, палітыка, прадпрымальніка, бацьку чацьвярых дзяцей, і «благотворителя», маючы на ўвазе ў тым ліку і ягоныя захады па незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з часова акупаванай тэрыторыі Украіны, якія расследуецца паводле двух першых частак артыкулу 438 Крымінальнага кодэкса Украіны — парушэнне законаў і звычаяў вайны. За гэта Аляксею Талаю пагражае 15 гадоў або пажыццёвае зняволенне, але на сустрэчы з аршанскай моладдзю пра такі факт не згадалі.
За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады аштрафавалі педагога
Суддзя суда Браслаўскага раёна Вольга Пракопчык 8 снежня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 925 рублёў намесніцу дырэктара па вучэбна-вытворчай працы Відзаўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Людмілу Капусто.
Газета «Полацкі веснік» распачала адкрыты піяр дзейнай дэпутаткі Святланы Адзінцовай, якая зноў збіраецца ў Палату прадстаўнікоў
Газета «Полацкі веснік» падрабязна асвяціла пікет па зборы подпісаў за вылучэнне спадарыні Адзінцовай, пыцытаваўшы словы маладой жыхаркі Полацка Валерыі Голубевай, удзельніцы Моладзевага парламента пры Полацкім райсавеце. «Сваёй працай у акрузе яна паказала сябе ініцыятыўным, неабыякавым да чужых бедаў дэпутатам і чалавекам, бо тржба мець вялікую адказнасць, каб прадстаўляць інтарэсы людзей і дапамагагаць ім у вырашэнні надзённых пытанняў. Упэўнена, што Святлана Уладзіміраўна і далей будзе працаваць на карысць і дзеля росквіту нашай краіны. І дакладна буду галасаваць за яе на выбарах», - кажа дзяўчына, якая ўжо спрычынілася да супрацы з уладнымі структурамі і не мае сумневаў нават у тым, што спадарыню Адзінцову абавязкова зарэгіструюць у якасці кандыдаткі.
За "экстрэмізм" у сацыяльных сетках улады арыштавалі работніка "Нафтана"
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 13 снежня за падпіску на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы арыштавала на 15 сутак работніка НВА «Нафтан» Аляксандра Ляшкова. А суддзя таго ж суда Святлана Гаўро, 27 снежня, пакарала мужчыну за «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы арыштам на 14 сутак.
Віцебскай вобласці электаральны працэс праходзіць па сцэнары ўлад
Згодна з планам выбарчай кампаніі ў рэгіёне завяршыўся працэс утварэння ўчасткаў для галасавання і падыходзіць да завяршэння падача дакументаў для рэгістрацыі кандыдатаў на працу ў мясцовых Саветах усіх узроўняў.
Таццяну Севярынец будуць судзіць 25 студзеня
Маці палітвязня Паўла Севярынца, вядомага палітыка і пісьменніка вінавацяць паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) і ч. 2 арт.19.11 КаАП (распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў) – на яе склалі два адміністрацыйныя пратаколы. Магчыма, суд будзе разглядаць іх, аб’яднаўшы ў адну справу. Судовы працэс распачнецца ў 10.30 у судзе Першамайскага раёна Віцебска.
40 чалавек у дзень. Полацкая пракуратура раздае папярэджанні
З набліжэннем выбараў актывізаваліся работнікі Полацкай раённай пракуратуры. Міліцыянты разносяць позвы мясцовым жыхарам, якіх лічаць «нядобранадзейнымі». Каб трапіць у гэты пералік, дастаткова мець «палітычную» адміністратыўную справу, хай сабе і трохгадовай даўніны. Хаця, паводле заканадаўства, чалавек можа чэсна казаць, што не мае адміністрацыйных спагнанняў, калі з тае пары прамінуў адзін год. Але міліцыя і пракуратура лічыць такіх людзей патэнцыйна небяспечнымі і выклікае на прафілактычныя гутаркі.
З браслаўскага музея традыцыйнай культуры пасля «палітычных адміністратывак» звольнілі 7 чалавек
Страцілі працу і тыя, хто адбываў прысуджаны адміністрацыйны арышт, у тым ліку цяпер ужо былая загадчыца музея Элеанора Зінкевіч, і нават тыя, каму былі прысуджаны штрафы. Вызваленыя пасады пакуль не занятыя: у Браславе проста няма адмыслоўцаў у музейнай справе, тым болей адмысловага профілю – знаўцаў у галіне традыцыйнай культуры. Паводле сацыяльных сетак установы, там прымаюць наведнікаў, але пад пытаннем даследчыцкая і навуковая праца музея -ёй цяпер папросту няма каму займацца.