Больш за 2300 паштовак са словамі падтрымкі адрасавалі Анджэю Пачобуту – палітвязню з наваполацкай ПК-1
На платформе Patronite праходзіць кампанія ў падтрымку палітзняволенага беларускага журналіста, які ўжо 1015 дзён знаходзіцца за кратамі. Арганізатары запэўніваюць, што выбраныя паштоўкі будуць раздрукаваны і дастаўлены сям'і Анджэя, асуджанага паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне варожасці ці варажнечы) да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
За пікет і «экстрэмізм» у сацсетках улады двойчы буйна аштрафавалі беспрацоўную віцяблянку
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна пакаралі два разы штрафамі Насту Груздзеву за актыўнасць у сацыяльнай сетцы. 13 снежня за “экстрэмізм” штраф склаў 1110 рублёў і 18 снежня за незаконны пікет жанчына і маці двух малалентных дзяцей была аштрафаваная на суму ў 3700 рублёў. Сума агульнага пакарання склала 4810 рублёў.
За віртуальны «экстрэмізм» улады аштрафавалі жыхарку Лёзна
Суддзя суда Лёзненскага раёна Алена Шарэц 15 снежня за адзін лайк у сацыяльнай сетцы пад публікацыяй “экстрэмісцкай” накіраванасці пакарала штрафам у памеры 740 рублёў і канфіскавала тэлефон у маці двух дзяцей, кантралёра мясцовага прадпрыемства Ірыны Арсенькінай.
Газета «Голас Расоншчыны» распачала адмысловы праект, прысвечаны выбарам
Праект назвалі традыцыйна - «Ваш голос имеет значение», і з назвы відавочна: жыхароў раёна будуць агітаваць прыйсці на выбарчыя ўчасткі. Бо галоўнае – каб выбары адбыліся, а гэта залежыць ад колькасці прагаласаваўшых. А падлічыць колькасць галасоў, аддадзеных за канкрэтных кандыдатаў, гэта ўжо «справа тэхнікі», як паказвае досвед мінулах электаральных кампаній.
За пікет і «экстрэмізм» у сацсетках улады аштрафавалі жыхарку Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 24 лістапада за правядзенне ў сацыяльнай сетцы несанкцыянаванага ўладамі масавага мерапрыемства і распаўсюд «экстрэмізму» пакарала адміністрацыйным штрафам у памеры 2960 рублёў мясцовую жыхарку Лізавету Анікіенку.
Прадстаўнікі грамадскасці прыінспектавалі аршанскія калоніі
Два члены Віцебскай абласной грамадскай наглядальнай камісія пры галоўным упраўленні юстыцыі Вітаблвыканкама 24 лістапада наведалі аршанскія папраўчыя калоніі № 8 і 12. Паводле інфармацыі праваабаронцаў у цяперашні час у ПК №8 адбываюць пакаранне 10 палітычных зняволеных. У працэсе грамадскага кантролю парушэнняў правоў зняволеных не выяўлена.
За падпіску на чатыры “экстрэмісцкія” каналы ўлады аштрафавалі педагога
Суддзя суда Пастаўскага раёна Наталля Максімовіч 28 лістапада за падпіску ў сацыяльных сетках на чатыры «экстрэмісцкія» інфарэсурсы пакарала штрафам у памеры 555 рублёў і канфіскавала ў даход дзяржавы тэлефон выхавацеля карэкцыйна-развіваючага цэнтра Наталлю Сідлярэвіч.
Памылка сябра абласной камісіі не дазволіла аднавіць жыхарцы Віцебска права на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы
Віцебская абласная выбарчая камісія 27 снежня адмовілася разглядаць па сутнасці скаргу жыхаркі Віцебска Ірыны Яскевіч, якой адмовіла гарадская выбарчая камісія ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні яе кандыдатам у дэпутаты Віцебскага гарсавета дэпутатаў. Прычына адмовы аднавіць правы грамадзянкі абіраць і быць абранай у прадстаўнічыя органы ўлады стала тое, што Яскевіч памылілася ў датыроўцы скаргі. Гэта факт паказвае на непрафесіяналізм і віну сябра камісіі, які пры прыняцці гэтай заявы не знайшоў памылкі і рэгістраваў скаргу.
Улады жорстка пакаралі жанчын, якія ў сацыяльных сетках прасоўвалі "экстрэмізм" і правялі пікет
30 лістапада суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава пакарала штрафамі і арыштам за «экстрэмізм» і «пікет» ў сацыяльных сетках чатырох жыхарак Наваполацка.
За правядзенне пікету ўлады пакаралі максімальна вялікім штрафам беспрацоўнага жыхара Віцебска
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна за правядзенне пікетавання ў сацыяльнай сетцы без дазволу мясцовых пакарала штрафам у памеры 3700 рублёў жыхара «паўночнай сталіцы» Аляксандра Павалоцкага.