Газета «Лепельскі край» пазбавілася ад рубрыкі, за якую выданне раскрытыкавала «Віцебская вясна»
З інтэрнэт-сайта газеты знікла рубрыка «Карта городских проблем». Гэтая рубрыка шмат гадоў запар была пустой. Калі на гэта звярнула ўвагу «Віцебская вясна», рэдакцыя адрэагавала своеасабліва: замест таго, каб напоўніць рубрыку карысным для горада і яго жыхароў зместам, яе проста прыбралі. Гарадскіх праблем гэта, вядома, не вырашыла, але і чытачам абыякавасць «раёнкі» цяпер не будзе калоць вочы... Але пасля абнаўлення дызайну выдання у яго электронным варыянце з“явіліся яшчэ дзве пустыя рубрыкі.
«Раёнкі» Віцебшчыны старанна ўхваляюць прамову Лукашэнкі на кліматычным саміце ў Дубаі
«Президент как всегда прав,» -- піша газета «Голас Сенненшчыны», цытуючы старшыню раённага аб“яднання прафсаюзаў Анатоля Ананенку. Да гэтай тэзы зводзяцца ўсе без выключэння выказванні, якія размясцілі рэгіянальныя дзяржСМІ. Пры гэтым асобы, якіх цытуюць «раёнкі», абсалютна не разбіраюцца ў праблеме, якую абмяркоўвалі на кліматычным саміце. Таму іхныя сцвярджэнні выглядаюць не кампетэнтна. Але для прапаганды галоўнае не гэта: з ухваленнем выступу першай асобы Беларусі раённыя газеты справіліся на «выдатна». Адчуваецца вялікі досвед, бо гэта ўжо не першая спроба выкарыстаць рэгіянальную прэсу для ўхвалення выступаў або прапановаў Аляксандра Лукашэнкі і іншых прадстаўнікоў дзяржаўнай улады.
Полацку адбыліся затрыманні з нагоды дыверсіі ў расійскім тунэлі, якую нібыта здзейсніў беларус
У суботу, 9 снежня, ў Полацку адбылася хваля затрыманняў. Частка з іх тычылася Сяргея Ерамеева — затрыманага ў Расіі ў сувязі з выбухамі на Байкала-Амурскай чыгуначной дарозе.
У Глыбокім вызначылі месцы забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбарцаў
Бліжэй 50 метраў да будынкаў сілавых структур, Глыбоцкага выканкама і сельсаветаў падыходзіць нельга. Мясцовая раёнка надрукавала рашэнне Глыбоцкага выканкама аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбарцаў у падтрымку асоб, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты.
Віцебскія ўлады не рэагуюць на просьбу людзей наладзіць вулічнае асвятленне
Выправіць вулічнае асвятленна на вул. Крыштальнай у Вярхоўі (Чыгуначны раён Віцебска) просяць мясцовыя ўлады гарадскія актывісты ў петыцыі №5735 на інфармацыйнай платформе “Зручны горад”. Але ўлады пакуль не зрэагавалі на сігналы жыхароў "паўночнай сталіцы", тым самым ставяць пад сумнеў здольнасць мясцовых улад вырашаць камунальныя праблемы нават у перыяд, калі ў краіне пачалася палітычная кампанія - выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы і ў Палату прадстаўнікоў.
За лайкі пад «экстрэмісцкімі» публікацыямі ўлады арыштавалі працоўнага прыватнай фірмы
Суддзя суда Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 28 лістапада за лайкі ў сацыяльнай сетцы пад «экстрэмісцкімі» публікацыямі арыштаваў на 8 сутак глыбоцкага працоўнага ўраджэнец Камсамольскага раёна Хабараўскага краю Расіі Арцёма Крыўко.
У «спіс экстрэмістаў» уключылі 65-гадовую пенсіянерку з Шумілінскага раёна
Якім чынам яна пакарала 65-гадовую жыхарку Шуміліншчыны, застаецца не вядомым. У «Пераліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» пазначана, што яна ўжо адбывае пакаранне. Санкцыі арт. 369 прадугледжваюць пакаранне штрафам, арыштам абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў са штрафам або пазбаўленне волі таксама са штрафам і на такі самы тэрмін. Санкцыі арт. 369 прадугледжваюць арышт, папраўчыя работы і абмежаванне ці пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.
Пра палітычную сітуацыю ў свеце і будучую электаральную кампанію гаварылі ў Глыбокім
Так званыя дэпутаты пачалі сваю электаральную кампанію і паехалі па калектывах горада са сваімі прамовамі. Так званая старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца сустрэлася з калектывам УП «ЖКГ» Глыбоцкага раёна, каб пагаварыць пра палітычную сітуацыю ў свеце, пра электаральную кампанію, якая мае адбыцца ў лютым і пра актуальныя праблемы, рашэннем якіх займаецца ў гэтыя дні калектыў камунальнікаў. Піша раённая газета “Віснік Глыбоччыны”.
Віцебскага відэааператара-фрылансера Вячаслава Лазарава і яго жонку Таццяну Пыцько ўключылі ў «спіс экстрэмістаў»
Міністэртсва ўнутраных спраў Беларусі 8 снежня абнавіла «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». У яго дададзены прозвішчы Вячаслава Лазарава, абвінавачанага за супрацу з тэлеканалам, прызнаным у Беларусі «экстрэмісцкім фарміраваннем», і Таццяны Пыцько, якая нібыта дапамагала ў працы свайму мужу.
У Змітра Лупача зноў правялі ператрус – цяпер у ягонай вясковай хаце
Ператрус прайшоў у хаце, якую журналіст атрымаў у спадчыну, і якая знаходзіцца ў вёсцы Завараты Глыбоцкага раёну. Там ужо шмат год ніхто не жыве, і сам Зміцер Лупач наведваўся туды толькі час ад часу. З момант яго пераезду за мяжу ў ліпені 2021г. там увогуле ніхто не бываў. Тым не менш, сілавікі прыехалі туды шукаць аргтэхніку.