Гарэла надворная пабудова на праспекце Фрунзэ. Сарай быў з тых, што будаваліся каля дамоў без камунальных выгодаў у 1950-я гады дла захавання дроваў і іншых гаспадарчых патрэбаў.  Цяпер нават у старых дамах з’явілася цэнтральнае ацяпленне, а сараі за 70 год прыйшлі ў нягоднасць і сталі небяспечнымі - “нічыйныя” пабудовы з прагнілымі лесвіцамі нясуць пагрозу дзецям, якія выкарыстоўваюць іх для гульняў. А яшчэ часцей такія сараі абіраюць для часовага прыстанку  бяздомнікі, як было ў апошнім выпадку.

Апублікавана ў Рознае

Актывіст Дзмітрый Карняенка, які ўжо некалькі год жыве ў вымушанай эміграцыі, даведаўся пра тое, што ў Віцебску супраць яго скасавалі адміністрацыйную справу. Такое паведамленне даслалі Дзмітрыю з РАУС Чыгуначнага раёна. Прычыны скасавання - адсутнасць складу правапарушэння. Што гэта была за справа - застаецца толькі здагадвацца. 

Апублікавана ў Дзяржава

Рэгіянальныя дзяржаўныя выданні Віцебшчыны вярнуліся да практыкі ўсхвалення працы работнікаў ЖХГ, якая была заўважана ў апошнія месяцы мінулага года. Тады, перад правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў, у людзей спрабавалі стварыць ілюзію дзяржаўнага клопату пра іх дабрабыт. Цяпер метады тыя самыя, хаця мэта трохі іншая: 2025 год абвешчаны Годам добраўпарадкавання, і цяпер за “добраўпарадкаванне” выдаецца праца дзяржаўных структур, якую яны мусяць выконваць у сілу прафесійных абавязкаў.  

Апублікавана ў Рознае

Мірсалімавай не спадабалася, што на вуліцах у гістарычным цэнтры Віцебска з’явіліся шыльдачкі з іх гістарычнымі назвамі. Не, вуліцы ніхто не перайменаваў, проста пад аншлагамі - так называеццца шыльда з назвай вуліцы” - з’явіліся напісаныя асобна гістарычныя назвы. Трэба зазначыць, што гэтай ініцыятыве ўжо не адзін дзесятак гадоў. Цяпер яе ўвасобілі ў жыццё, напэўна, каб падвысіць “турыстычную прыцягальнасць”.

Апублікавана ў Рознае

У абласным цэнтры з’явілася гарадская арганізацыя РГА “Патриоты Беларуси”. Грамадскае ўтварэнне, якое на можа пахваліцца вялікай колькасцю сваіх чальцоў, вырышала падвышаць аўтарытэт, ствараючы разгалінаваную рэгіянальную структуру. Старшынём віцебскай гарадской арганізацыі рэспубліканскага аб’яднання абраны 40-гадовы Юрый Цевелеў - сталы ўдзельнік праўладных аўтапрабегаў і іншых падобных ідэалагічных акцый.

Апублікавана ў Рознае

Усе артыкулы - у выключна негатыўным ключы. Маўляў, і кандыдаты на пасаду прэзідэнта выкарыстоўваюць брудныя метады, і самі выбары “брудныя” - з парушэннямі, і Польшча - краіна, скрайне несамастойная ў палітычным сэнсе. Нават тое, што выбары не адбыліся ў першым туры, стала прадметам нападак, не кажучы ўжо пра асобы прэтэндэнтаў.   

Апублікавана ў Рознае

Газета “Віцьбічы” надрукавала нтэрв’ю з намеснікам старшыні Віцебскага абласнога суда Ігарам Макарэвічам. У ім вядзецца пра  “гуманізацыю права і яго прымянення” у сувязі са ўступленнем у сілу  Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2025 г.  № 61-З «Об изменении кодексов по вопросам уголовной ответственности». Намеснік старшыні абласнога суда сцвярджае, што  ”судейский корпус Витебщины активно использует правовые новации проводимой в государстве политики гуманизации уголовного законодательства”, але па статыстычных дадзеных гэтага не відаць. 

Апублікавана ў Суд

Віцебскі аблвыканкам ужо некалькі год запар абвяшчае конкурс грамадскіх ініцыятыў, па выніках якога праекты-пераможцы атрымліваюць фінансавыя сродкі на іх рэалізацыю. Праўда, “за кадрам” заўсёды застаецца, якая менавіта ініцыятыва распрацоўвала праект, хто гэтыя людзі і якую частку грамадскасці прадстаўляюць. Селета ўлады маюць намер падтрымаць 11 праектаў, але пра іх сутнасць нічога не гаворыцца, хаця іх можна лічыць грамадска значнымі. Ужо не кажучы пра тое, што на рэалізацыю будуць выдаткаваны бюджэтныя сродкі.

Не дапамагае ні ідэалагічнае выхаванне, ні  стварэнне вайскова-паірыятычных класаў. Мясцовы РАУС таксама не можа прапанаваць нічога кардынальна новага:  толькі прафілактычную акцыю “Падлетак”, якая будзе праводзіцца на наступным тыдні - з 19 па 24 мая.

Апублікавана ў Рознае

Суд звінаваціў пробашча санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Шуміліне ў злачынствах супраць сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых.Падчас працэсу святар не прызнаваў свае віны і імкнуўся яе аспрэчыць. Цяпер, як стала вядома выданню katolik.life, ксёндз падаў апеляцыйную скаргу ў Віцебскі абласны суд.

Апублікавана ў Суд