Абнаўленне помніка і вайсковага пахавання. Стала вядома, якія «грамадскія ініцыятывы» гатовы падтрымаць улады
У пачатку верасня ў Віцебску прайшла восьмая пазачарговая сесія абласнога савета дэпутатаў, на якой абмяркоўвалі вынікі папярэдняга разгляду праектаў грамадскіх ініцыятываў. Абласная газета «Витебские вести» напісала пра гэта так, што чытачы так і не зразумелі, якія праекты былі ўхвалены. І толькі цяпер з'явіліся хаця б нейкія звесткі наконт праектаў, што маюць завяршыцца яшчэ сёлета.
У Віцебску збіраюцца пабудаваць чарговы гандлёвы цэнтр. Тыя, што ўжо ёсць, стаяць паўпустыя
У абласным цэнтры жывуць не надта заможныя людзі, але колькасць гандлёвых цэнтраў расце штогод. Паўпустымі стаяць ужо наяўныя ГЦ – прадпрымальнікі не хочуць арэндаваць гандлёвыя месцы нават у тых, якія знаходзяцца ў самым цэнтры горада. А вось на ўскраінах падобных аб'ектаў якраз бракуе. Але там іх чамусьці не будуць.
Велапарковак не будзе. Добраўпарадкаванне дзіцячых пляцовак – за ўласны кошт
Такія адказы атрымалі жыхары Лёзна, якія хацелі бачыць свой населены пункт больш сучасным і дагледжаным. Але высветлілася, што ад іх чакаюць толькі ўдзелу ў «добраахвотна-прымусовых» суботніках па прыборцы райцэнтра. А сродкі на добраўпарадкаванне могуць атрымаць толькі прадзяржаўныя структуры, каб зладзіць паказальныя мерапрыемствы.
Браў хабар, а за краты не трапіў. Міжволі напрошваюцца параўнанні за асуджанымі «за палітыку»
Былы галоўны інжынер аднаго з дзяржпрадпрыемстваў Віцебска брыў хабар. Прычым неаднаразова. Быў затрыманы сёлета ў сакавіку з доказамі злачынства, атрымліваў другую частку хабару. Агульная сума складала 1700 долараў: спачатку карупцыянер атрымаў большую палову, а падчас перадачы рэшты яго затрымалі. Што ў выніку?
У Наваполацку будуць судзіць былую дырэктарку Палаца культуры ААТ «Нафтан»
Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала ў суд г.Наваполацка крымінальную справу, распачатую за атрыманне хабару і крадзеж маёмасці шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Былую дырэктарку Палаца культуры ААТ «Нафтан» вінавацяць у незаконным атрыманни ўзнагароджанняў «за аказанне садзейнічання ў арганізацыі і правядзенні на пляцоўках установы культуры канцэртаў, спектакляў, іншых тэатральна-відовішчных мерапрыемстваў з удзелам прафесійных калектываў, выканаўцаў і аўтараў, а таксама за дапамогу ў аплаце гэтых паслуг».
Зноў вядуцца работы на віцебскай Плошчы Перамогі. Цяпер яе «азеляняюць»
Здавалася б, гэтая навіна павінна ўзрадаваць віцяблян: на двух гектарах забрукаванай пляцоўкі з'явіцца хоць нейкая зелянота. Але радасці няма: старэйшыя пакаленні віцяблянаў добра памятаюць і клумбы з ружамі, і альпійскія горкі, і дрэвы рэдкіх парод, якія тут раслі да траўня 2009 года. Пакуль на жаданне тагачаснага старшыні аблвыканкама Аляксандра Косінца зялёныя насаджэнні не знішчылі, ператварыўшы ўтульны куток у «Аляксандр-пляц» - з той пары ў плошчы з'явілася і такая мянушка.
Скачуць скочкі. Жыхары віцебскай шматпавярхоўкі не ведаюць, што рабіць
Скочкі (па-руску «блохи») заўсёды лічыліся прыкметай антысанітарыі. Менавіта антысанітарны стан у падвалах стаў прычынай зваротаў жыхароў дома №117 корпус 1 па вуліцы Цітова ў Віцебску да камунальных службаў і ў гарвыканкам. Ад укусаў скочак яны пакутвалі ўсё лета, і з наступленнем восені нічога не змянілася.
Кіраўнікам у Верхнядзвінску прапанавалі весці ўлік прышчэпак і візітаў да лекараў у сваіх работнікаў
У раённым цэнтры прайшла чарговая сесія дэпутатаў райсавета, на якой разглядалася пытанне наконт санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі ў раёне. Актуальнасць гэтага пытання палягае ў тым, што Верхнядзвінскі раён – памежны з тэрыторыяй Еўразвяза, таму варта засцерагацца «завазных інфекцый». І не толькі таму.
Жыхары Лёзна папрасілі прыбраць аварыйныя дрэвы. Замест гэтага вырубаюць усю алею
Жыхары вуліцы Чкалава ў райцэнтры Лёзна некалькі разоў звярталіся ў службу 115.бел, каб пад вокнамі дома №6 прыбралі некалькі дрэваў, якія нясуць небяспеку – яны старыя, і могуць нарабіць бяды ў ветранае надвор'е. Пасля некалькіх зваротаў дрэвы прыйшлі абследаваць спецыялісты, але здарылася неспадзяванка: аварыйнымі прызналі ўсю алею з 23-х дрэваў.
Супраць экс-палітзняволенай Эмы Сцепулёнак распачалі крымінальную справу за «абразу прадстаўніка ўлады»
Газета «Міёрскія навіны» паведаміла, што супраць «71-летней миорчанки 16 сентября возбуждено уголовное дело по статье 369 «Оскорбление представителя власти». Ранее пенсионерка уже была судима в том числе за подобное преступление. Очередной факт установлен в процессе изучения ее аккаунта в социальной сети». Гэтыя звесткі даюць падставы меркаваць, што крымінальную справу распачалі супраць Эмы Сцепулёнак, былой палітзняволенай, якая ў траўні 2023 года вызвалілася з калоніі, цалкам адбыўшы двухгадовы тэрмін зняволення.