Работнікі пракуратуры папярэджваюць пра наступствы ўхілення ад вайсковай службы
На Віцебшчыне значна пачасціліся выпадкі, калі хлопцы ўхіляюцца ад «мерапрыемстваў па прызыве» або парушаюць абавязкі па вайсковым уліку. Толькі ў адным судзе Першамайскага раёна Віцебска 8 кастрычніка разбіраюць 6 адміністрацыйных справаў паводле ч. 1 арт. 26.3 і арт. 26.1. Гэта сведчыць пра тое, што маладыя людзі не бачаць карысці ад службы ў войску, а магчыма, нават апасаюцца, што іх пашлюць у зону вайсковых дзеянняў.
Затрыманы ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны
Пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне, ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва затрымалі 7 кастрычніка. Яго вінавацяць за нібыта «захоўванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч.2 арт. 19.11 КаАП РБ). Пакуль прозвішчы святара ў раскладзе Докшыцкага раённага суда няма, між тым як затрыманага маюць або асудзіць на працягу 72 гадзін, або вызваліць.
Вучняў віцебскай гімназіі №1 размеркавалі па іншых навучальных установах. Прычына – расколіны сцяны будынка.
Пра тое, што на сцяне аднаго з гімназічных будынкаў утварыліся расколіны, стала вядома 4 кастрычніка. Замест адзначэння Дня настаўніка педагогам давялося спешна мяняць працоўныя планы. Паводле распараджэння аддзела адукацыі Кастрычніцкага раёна, вучням у настаўнікам давялося пераходзіць у іншыя ўмовы працы і вучобы.
У Віцебску бракуе дворнікаў. Жыхары скардзяцца на завалы смецця
Насельнікі шматпавярхоўкі па вуліцы 3-й Суражскай ўжо некалькі месяцаў не могуць дамагчыся, каб са смеццеправода своечасова вывозілі смецце. Яго набіраецца столькі, што адкіды запаўняюць не толькі спецыяльныя прыстасаванні, але і памяшканне, у якім знаходзяцца, і тэрыторыю каля пад'езда. У службаў ЖКГ тлумачэнне адно: няма людзей,каб своечасова прыбіраць.
Навапалачане скардзяцца на недахоп аўтобусаў па маршруце №6, які "захапілі маршруткі"
«Рэйсаў мала. У перапоўненым аўтобусе можна задыхнуцца», -- пішуць пасажыры, якім даводзіцца ездзіць па маршруце №5 «Наваполацк-Баравуха-1». Людзі вымушаны звярнуцца ў гарвыканкам, бо іншага выйсця не бачаць. «Маршруткі», якія ездзяць па тым самым маршруце, таксама перапоўненыя, а ў кагосьці на іх проста няма грошай.
«Траўманебяспечныя прыступкі – наш брэнд». Можа, таму сходы да Лядовага палаца не рамантуюць?
На гарадскім партале vitebsk.biz з'явіўся допіс пра ўражанні ад восеньскага кірамаша навучальных установаў вобласці, які традыцыйна праходзіць у першыя выходныя кастрычніка каля Лядовага палаца. "Мероприятие масштабное, очень много сельхозпродукции, ремесленники выставили свои изделия, мне очень понравилось. Одно «но»: очень травмоопасные ступеньки..."
На гэтым прыпынку не напісалі «За Бацьку!»
Жыхары аддаленага віцебскага раёна Мішкава скардзяцца на непавагу з боку мясцовых уладаў: іх не задавальняе абсталяванне прыпынка грамадскага транспарта. Калі ідзе дождж, людзі хаваюцца не на прыпынку, а за ім, бо якраз насупраць – глыбокая лужына. І не ўсе кіроўцы здагадваюцца прытармазіць, каб не абліць патэнцыйных пасажыраў бруднай вадой.
Ні задач, ні вынікаў. Чаму пра дзейнасць партыі «Белая Русь» віцяблянам нічога не паведамляюць?
У абласной газеце «Витебские вести» распавялі, што ў горадзе прайшла 3-я пазачарговая сесія рэгіянальнага аддзялення Рэспубліканскай партыі «Белая Русь». Той самай партыі, якую не перастаюць ухваляць улады і дзяржаўныя СМІ. Але ў згаданым артыкуле няма ні слова пра канкрэтную дзейнасць партыйцаў.
Судовыя справы па «палітычных адміністратыўках» мінулага тыдня: мінімум 9 па ўсёй вобласці
Мы прыводзім статыстычныя звесткі, якія базуюцца на дадзеных з адкрытых крыніц. Але вядома, што шмат якія суды за «распаўсюд экстрэмізму» і «пікетаванне ў інтэрнэце» праходзяць «явачным парадкам» - калі людзей затрымліваюць і судзяць цягам 72 гадзін. Вельмі часта такія працэсы не трапляюць у расклады працы судоў на сайце электроннага судаводства.
Шумілінскаму ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў злачынствах супраць сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых
З падобнага кшталту пагрозамі сутыкаліся і іншыя служыцелі каталіцкага касцёлу ў Беларусі, аднак у выніку выпадкі падобных злачынстваў так і не былі даказаныя. Тым не менш, сам факт выстаўлення такіх абвіначванняў можа прывесці да разбурэння рэпутацыі чалавека. Ксёндз Анджэй Юхневіч быў затрыманы 8 траўня 2024 года і зараз знаходзіцца ў Віцебскім СІЗА -2.