Народны пісьменнік нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёна. І толькі там, у аддаленай вёсачцы, дзе засталося усяго з дзясятак жыхароў, да 100-гадовага юбілея Васіля Быкава ладзіцца святочная імпрэза. У Бычках ёсць музей Васіля Быкава, які ў дзень ягоных народзінаў  заўсёды прымае вялікую колькасць гасцей.

Праблема жыхароў шматкватэрнага дома №11 па вуліцы Зялёнай у Паставах палягае ў тым, што ў іх доме поўны каналізацыйных стокаў і адкідаў падвал. Іх узровень дасягае 15-20 сантыметраў. Там плаваюць бутэлькі, кавалкі гнілых дошак і шмат іншага смецця. Людзі не вытрымліваюць гэтага ўсяго і нядаўна нават вырашылі паскардзіцца на такую сітуацыю ў мясцовую раёнку.

Суддзя Першамайскага раёна Віцебска Андрэй Андрушэнка 23 жніўня мінулага года за падпіску ў сацыяльных сетках на "экстрэмісцкія" публікі арыштаваў на 15 сутак Аляксея Люцкага. Пра гэта "правапарушальнік", інжынер электрасувязі "Белтэлекама", нядаўна расказаў у інтэрв'ю беларускаму тэлеканалу ТВ 4 "Віцебск".

Віцебскія ўлады распавядаюць ў дзяржаўных СМІ, што ўсе аб'екты, якія збіраліся рэканструяваць да ХІ Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, гатовыя на 98%. Форум мае адбыцца 26-28 чэрвеня, і ў яго межах збіраюцца адзначыць і 1050-годдзе Віцебска. Не кожны гараджанін трапіць унутр, каб ацаніць, прыкладам, рэканструкцыю гатэля «Віцебск», але кожны мінак заўважае, што вынікам рэканструкцыі стала знішчэнне бярозавай алейкі каля гэтага аб'екта.  Людзі заўважаюць і іншыя сумныя пераўтварэнні, якія ў апошнія месяцы напаткалі горад.

75-гадоваму жыхару Віцебска ў мэсэнджэры патэлефанавала жанчына і назвалася супрацоўнікам службы фінансавых расследаванняў. Яна паведаміла мужчыне, што нібыта ад яго імя неўстаноўленыя асобы займаюцца фінансаваннем Узброеных сіл Украіны і за гэта яму пагражае суровае крымінальнае пакаранне. Трэба нагадаць пра тое, што ў мінулым годзе ў Віцебскай вобласці было ўчынена больш за 1,5 тысячы кіберзлачынстваў, матэрыяльны ўрон склаў звыш 2,5 млн. рублёў.

Сёлета 12 чэрвеня ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ўпершыню прайшла ўрачыстасць, прысвечаная памяці ксяндза Мечыслава Багаткевіча, які быў пробашчам мясцовай  каталіцкай парафіі  з 1 снежня 1941 года да 16 студзеня 1942 года. У Верхнядзвінскай парафіі з гэтага года нараджаецца традыцыя ўшаноўваць яго памяць. Сёлета  споўнілася 120 год з дня нараджэння святара.

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч за няяўку на мерапрыемства, звязанае з прызывам у войска (арт. 26.1 КаАП), строга папярэдзіла індывідуальнага прадпрымальніка Арцёма Леановіча.

Жыхары Докшыцаў пацікавіліся ў мясцовых уладаў пра тое, ці  можна зараз у лесе бясплатна выкопваць дрэвы і хмызнякі, бо чулі пра адпаведны дазвол. Яны звярнуліся з такім пытаннем у раённую газету «Родныя вытокі». На гэтае пытанне ім адказаў інжынер па ахове і абароне лесу Бягомльскага лясгаса Міхаіл Сураўцаў.

Праваабарончая супольнасць Беларусі, 17 чэрвеня, прызнала палітвязнем жыхара Віцебска былога грамадскага і палітычнага актывіста 56-гадовага Язэпа Дулебу. Улады падазраваюць мужчыну паводле арт. 361-1 КК і вінаваціць яго ў ваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання.

Падчас чарговага візіту ў выбарчую акругу дэпутат Палаты прадстаўнікоў  Віктар  Азаронак, былы намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама і разам з тым дзядзька адыёзнага прапагандыста Рыгора Азаронка, у лепельскіх крамах правёў маніторынг цэн. Піша сайт lepel-kraj.by.