Фантаны на Плошчы Перамогі ператварыліся ў «купальні». Адным падабаецца, другім наадварот
Пасля апошняй рэканструкцыі віцебскай Плошчы Перамогі, дзе ў 2008 годзе знішчылі ўсе зялёныя расліны, на забрукаванай тэрыторыі з'явіліся так званыя «сухія фантаны». Або «падземныя фантаны» - калі струмяні вады б'юць з фарсунак «пад зямлёй». Такія аб'екты – зусім не дзіва ў еўрапейскіх, да і некаторых беларускіх гарадах, і найбольш яны даспадобы децям у спякотныя дні. Аднак у Віцебску, па задумцы рэканструктараў, фантаны выконваюць «ідэалагічную функцыю» - 118 струменяў павінны нагадваць пра 118 апошніх жыхароў, якія сустрэлі вызваленне горада 26 чэрвеня 1944 года ( некалькі тысяч віцяблян за некалькі дзён да гэтага нацысты пад канвоем вывелі ў канцлагеры). Дык ці не блюзнерства – купацца ў «мемарыяльным» фантане?
Што зменіцца для зняволеных пасля 12 ліпеня
З 12 ліпеня ў Беларусі ўступае ў сілу закон "Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці". Зняволеным у калонію можна будзе перадаць на 1 перадачу больш, але адміністрацыі будзе нададзена права больш жорстка «выховаць парушальнікаў рэжыму» - змяшчаць іх у ШІЗА на 15 сутак (замест ранейшых 10). Змены будуць тычыцца і тых, хто пакараны «хіміяй», і тых, хто знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам.
Вольгу Карач і Яўгена Вільскага завочна асудзілі да 12 гадоў зняволення
У Брэсцкім абласным судзе завочна вынеслі прысуды «удзельнікам экстрэмісцкага фарміравання «Форум дэмакратычных сіл Беларусі». У яго складзе згадвваліся ўраджэнка Віцебска Вольга Карач і жыхар Наваполацка Яўген Вільскі, якія цяпер знаходзяцца за мяжой. Крымінальныя справы супраць іх разбіралі ў парадку спецвытворчасці, падсудным інкрымінаваны «шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці».
Як у Талачыне асартымент у крамах правяралі
Вельмі арыгінальным чынам перад сваімі чытачамі «адсправаздачылася» раённая газета «Наша Талачыншчына». На сайце выдання з'явіўся артыкул пад назвай «Устраивает ли жителей и гостей Толочина ассортимент в розничной торговой сети?» Карэспандэнты высвятлялі гэта, задаючы пакупнікам усяго адно пытанне, але зусім не пра асартымент... Спойлер: дзяржаўнае рэгіянальнае СМІ сцвярджае, што ўсё ў парадку, бо «няма чэргаў і паліцы не пустыя».
У Сенненскім раёне зносяць школу, якую пачалі будаваць у 2008 годзе, але так і не дабудавалі
Каб знесці «недабуд», спатрэбіцца амаль 400 тысяч рублёў. Колькі было ўкладзена ў будаўніцтва, сказаць складана. А пачатак гэтая гісторыя бярэ ў тыя часы, калі Орша рыхтавалася да «Дажынак-2008». Тады ў райцэнтр былі сцягнуты будаўнічыя арганізацыі з усёй Беларусі, бо грошай з бюджэту было выдаткавана дастаткова для пасштабных пераўтварэнняў. І, як гэта бывае часта, у самы непадыходзячы момант фінансы скончыліся. За зробленыя працы з мінскай фірмай ААТ «Саната–Строй» не разлічыліся. І фірма, якая будавала школу ў аграгарадку Літусава, практычна збанкрутавала.
У дзіцячым летніку выступаў Дзмітрый Паўлічэнка – вядомы ўдзелам у стварэнні і кіраванні «эскадронамі смерці»
Сёння Дзмітрый Паўлічэнка - старшыня савета Беларускай асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў войскаў МУС «Честь», палкоўнік запасу. Пра яго сустрэчу з выхаванцамі дзіцячага аздараўленчага лагера «Бароўка» падрабязна распавяла газета «Лепельскі край» Раённая газета называе яго «героем». Дзмітрый Паўлічэнка распавядаў дзецям пра «ліхія 90-я», пра сваю службу ў спецназе, і пра тое, як падраздзяленні спецназу і міліцыі змагаліся супраць «неадэкватнага натоўпу» падчас пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Крымінальная справа супраць ксяндза Анджэя Юхневіча OMI: яго пераводзяць з ІЧУ у СІЗА
Каталіцкі святар Анджэй Юхневіч, пробашч шумілінскай парафіі Маці Божай Фацімскай, быў затрыманы 8 траўня. Разам з ім затрымалі і ксяндза Паўла Лемеха. Абодвух 10 траўня асудзілі за несанкцыянаванае пікетаванне. Ксёндз Павел выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышту, а ксёндз Анджэй ужо два месяца застаецца за кратамі.
Датычныя да карупцыйных злачынстваў «карысталіся даверам у сваіх калектывах»
Гэта словы старшыні Наваполацкага гарвыканкама Ігара Бурмістрава, які праводзіў чарговае пасяджэнне гарадской рады па прафілактыцы карупцыі. Рада існуе, пасяджэнні праводзяцца, а карупцыя так і не знішчана: удзельнікі пасяджэння канстатавалі наяўнасць карупцыйных з'яваў як у мінулым, 2023-м годзе, так і сёлета. Аднак газета «Новополоцк сегодня», распавёўшы пра імпрэзу ў гарвыканкаме, ніякім чынам не канкрэтызуе, колькі карупцыйных злачынстваў зафіксавана, каго суды прызналі вінаватымі, якія спагнанні і пакаранні панеслі гэтыя людзі.
У Оршы абнавілі раённую «Дошку гонару». Але ад амбітнага праекта адмовіліся
Увосень 2023г. «Аршанская газета» пачала збіраць меркаванні гараджан пра тое, ці не хочуць яны, каб раённая «Дошка гонару» памяняла сваё месца знаходжанне. А заадно і дызайн. Аршанцам прапанавалі ацаніць праектныя выявы, на якіх раённая дошка гонару амаль што паўтарае абласную, усталяваную ў Віцебску на Плошчы Перамогі. Паводле падлікаў партала «Народныя Навіны Віцебска», гэтая канструкцыя абышлася гарадскому бюджэту Віцебска ў 67 тысяч даляраў па курсе 2020 года. Жыхары Оршы абурыліся, бо ў горадзе ёсць шмат праблем, на вырашэнне якіх бракуе фінансавання.
Віцебскія сілавікі пахваліліся, што выкрылі «экстрэмісцкае кубло» ў Глыбокім
На Telegram-канале "Северная столица", блізкім да віцебскіх сілавікоў, выйшлі два відэаролікі з затрыманнямі чатырох мужчын за так званыя «экстрэмісцкія» падпіскі. Таксама ў гэтых роліках выкарыстаны так званыя «пакаяльныя відэа», запісаныя міліцыянтамі. Адзін з затрыманых дадае, што меў на старонках у сацсетках не толькі падпіскі га «экстрэмісцкія інтэрнэт-рэсурсы, але і выяву бел-чырвона-белага сцяга.