Палітвязень Ілля Лабацэвіч выйшаў на свабоду
11 студзеня на свабоду выйшаў палітвязень з Наваполацку Ілля Лабацэвіч. Ён цалкам адбыў тэрмін зняволення – паўтара года – і быў вызвалены са шклоўскай калоніі №17. Іллю Лабацэвіча прызналі вінаватым у гвалце ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў (арт. 364 КК) і асудзілі на паўтара года калоніі толькі за тое, што падчас мірнага шэсця ў Наваполацку ён бараніў сваю маці.
«Было сумна і непераканаўча». Як прапагандуюць за ўдзел у рэферэндуме
Мяркуючы па актыўнасці прадстаўнікоў "уладнай вертыкалі" і дзяржаўных СМІ Віцебскай вобласці, намечаны на канец лютага рэферэндум па зменах у Канстытуцыю ўсё ж адбудзецца. Вынік рэферэндуму будзе залежыць ад даверу грамадзян да інстытуту галасавання і якасці агітацыі і прапаганды.
Юрыст Офісу па правах людзей з інваліднасцю Алег Граблеўскі з'ехаў з Беларусі
12 студзеня 2022 году на сваёй старонцы ў Facebook юрыст ліквідаванага «Офісу па правах людзей з інваліднасцю» Алег Граблеўскі паведаміў, што паспяхова пакінуў Беларусь і зараз знаходзіцца па-за дасяжнасцю следчых органаў краіны. Дзяржава выставіла супраць яго абвінавачанне паводле артыкулу 209 («Махлярства») за нібыта завалоданне грашыма арганізацыі.
Віцябляне просяць завесці справу на аблвыканкам: распаўсюджвае экстрэмісцкія матэрыялы
На рэсурсе «Зручны горад» з'явілася петыцыя з патрабаваннем прыцягнуць службовых асобаў Віцебскага аблвыканкаму да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, якія змяшчаюцца на афіцыйным сайце ведамства. Аўтары петыцыі налічылі на сайце 71 згадванне рэсурсаў, якія ўключаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Праваабаронцы заклікаюць падтрымаць лістамі вайскоўца-палітвязня Рамана Марусава
Палітзняволены, былы кантрактнік са 103-й віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады, Раман Марусаў этапаваны ў калонію «Віцьба»-3. Яго асудзілі да шасці гадоў калоніі паводле арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці») за нібыта перадачу інфармацыі BYPOL. Хлопцу зараз вельмі патрэбная маральная і матэрыяльная дапамога.
Палітвязня Максіма Знака этапавалі ў віцебскую калонію
Палітвязня Максіма Знака, якога асудзілі на 10 гадоў калоніі, этапавалі для адбыцця пакарання ў папраўчую калонію Віцьба-3, паведамляюць праваабаронцы. У апошніх лістах палітвязень паведамляе, што пакуль знаходзіцца на каранціне. Да гэтага Максім Знак, як мяркуецца, быў змешчаны ў віцебскі СІЗА-2. У верасні 2021 году яго прысудзілі да 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У Віцебскай вобласці прызнанне медыярэсурсаў экстрэмісцкімі пастаўленае на канвеер
У апошняй дэкадзе снежня 2021 году рашэннем раённых судоў Віцебскай вобласці 14 медыярэсурсаў былі залічаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пры гэтым суды скарысталіся правам неадкладнага выканання сваіх рашэнняў, паколькі, на думку суддзяў, прамаруджванне ў выкананні рашэння можа прывесці да значнай шкоды для дзяржавы або зрабіць немагчымым самое выкананне.
Выйшаў статыстычны і аналітычны даклад пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ў 2021 годзе
Праваабарончы цэнтр «Вясна» падрыхтаваў і запусціў у публічную прастору Аналітычны агляд пра стан з правамі чалавека ў Беларусі ў 2021 годзе. Праваабаронцы далі адзнаку парушэнням грамадскіх і палітычных правоў і свабод у краіне, адзначылі негатыўныя тэндэнцыі, якія мелі быць летась. Частка інфармацыі, выкладзенай у дакладзе, тычыцца і Віцебскага рэгіёну.
У Віцебску з будынку знялі Пагоню. Улады кажуць - для рэстаўрацыі
У Віцебску 4 студзеня з будынку з надпісам «Квітней, родная Віцебшчына» дэмантавалі герб Віцебскай вобласці – Пагоню. Працэс дэмантажу герба зафіксаваў віцебскі фатограф Павел Максімаў, а здымкі размясціў на сваёй старонцы ў Facebook. Як паведамілі журналістам у Віцебскім гарвыканкаме, тое, што з будынку ў цэнтры гораду дэмантавалі герб, не мае ніякага палітычнага падтэксту.
За «мразь». Аршанца асудзілі на 2,5 года «хіміі» за абразу супрацоўніка ДАІ
4 студзеня суддзя Аршанскага раёну і гораду Ворша Дзмітрый Разумовіч вынес прысуд Сяргею Парфяненкаву, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). Мужчыну прызналі вінаватым і пакаралі абмежаваннем волі на два з паловай гады. Аршанец мае намер абскардзіць судовы вырак у Віцебскім абласным судзе.