Удзельніцу шэсця супраць таемнай інаўгурацыі аштрафавалі на 324 рублі.
6 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску прайшло некалькі судовых паседжанняў па адміністрацыйных справах паводле артыкулу 23.34 КаАП. Вынікі былі рознымі: віцяблянку Алену Жыхарскую аштрафавалі на 12 базавых велічынь, а справа Юрыя Клепікава была спыненая.
У віцебскага журналіста Вячаслава Лазарава адбыўся ператрус
Міліцыянты прыйшлі ў кватэру да маці журналіста-фрылансера, які супрацоўнічае з тэлеканалам “Белсат”, паказалі ёй нейкі дакумент, які амаль 80-гадовая жанчына не паспела нават прачытаць і сказалі, што будуць “шукаць тэхніку”, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
«1937-ы год нейкі!» Былы спецназавец напісаў ананімны данос на актывістку
Два тыдні таму віцяблянку Алену Каваленка аштрафавалі на 10 базавых велічынь за ўдзел у мірным шэсці 13 верасня. Фатаграфуючы матэрыялы сваёй справы, жанчына натрапіла на ананімны данос на яе чалавека, з якім мае стасункі на працы. Мужчына называе сябе ў ананімцы былым камандзірам узводу віцебскага спецназу.
Сяргей Сташэўскі, які прымушаў выбарчую камісію перапісаць пратакол, пакінуў пасаду
Напярэдадні Дня настаўніка Сяргей Сташэўскі, які змушаў педагогаў з выбарчай камісіі перапісаць пратакол галасавання на карысць Лукашэнкі, пакінуў пасаду кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску, паведамляюць «Народныя навіны Віцебску».
У дубровенскай актывісткі «Народнай Грамады» Натальлі Стрэльчанка канфіскавалі тэхніку
Некалькі супрацоўнікаў міліцыі з панятымі прыйшлі ў дом актывісткі Натальлі Стрэльчанка, у якім яна жыве разам з непаўнагадовымі дзецьмі. З санкцыі пракурора гораду Берасьця міліцыя правяла агляд памяшканняў, у выніку якога ў актывісткі канфіскавалі смартфон, два старыя мабільніка і жорсткі дыск кампутара. У Натальлі ўзялі адбіткі пальцаў.
Севярынцаў пакаралі за «пікетаваньне» ва ўласнай кватэры
30 верасьня суд Першамайскага раёна Віцебску прызнаў Тацяну і Канстанціна Севярынцаў вінаватымі ў парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП). Судзьдзя Міхаіл Юрчанка расцаніў маханьне бел-чырвона-белым сьцягам на лёджыі як несанкцыянаванае пікетаваньне.
Дзяўчыне, якая правяла трое сутак у ІЧУ за велапрабег салідарнасці, вынеслі папярэджанне
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску паставіў нарэшце кропку ў справе віцяблянкі Вольгі Бабінскай, якая 31 ліпеня была затрыманая за ўдзел у велапрабегу (ч.1 арт. 23.34 КаАП) і змешчаная на трое сутак у ізалятар часовага ўтрымання. 3 жніўня суд адправіў яе справу на дапрацоўку. 29 верасня «дапрацаваную» справу пачала разглядаць суддзя Алена Цыганкова.
Віцебскага праграміста Сяргея Пятрова аштрафавалі на 945 рублёў паводле арт. 23.34 КаАП
Суд Першамайскага раёну Віцебску пакараў 29 верасня прагарміста-фрылансера Сяргея Пятрова штрафам у памеры 35 базавых велічынь за «актыўны ўдзел у несанкцыянаваным шэсці» 13 верасня (ч.3 арт. 23.34 КаАП). 28-гадовы віцяблянін сваёй віны не прызнаў і будзе абскарджваць пастанову.
Суд спыніў справу і прынёс журналісту «Белсату» Зьмітру Казакевічу афіцыйнае прабачэньне
28 верасьня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску адбыўся перагляд справы аб адміністрацыйным правапарушэньні, пастаўленым у віну журналісту-фрылянсэру Зьмітру Казакевічу. 12 жніўня рашэньнем выязнога суду судзьдзя Юрчанка за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП пакараў журналіста 10 соднямі адміністрацыйнага арышту. 18 жніўня абласны суд адмяніў пастанову і адправіў справу на новы разгляд.
Затрыманыя 24 верасня Сафія Цярэнцьева і Паліна Нітчанка застаюцца за кратамі СІЗА
24 верасня ў Віцебску адбыліся масавыя затрыманні ўдзельнікаў мірных маршаў, якія прайшлі ў горадзе 20 і 23 верасня. Сярод затрыманых – віцебскія студэнты Паліна Нітчанка, Наста Чарнавок, Антон Панамарэнка, Данііл Кісялёў, а таксама навучэнка аднаго з віцебскіх каледжаў Сафія Цярэнцьева. Усе затрыманыя былі змешчаныя ў СІЗА, бо ізалятар часовага ўтрымання на рамонце. 25 верасня многія з затрыманых заставаліся за кратамі.