Віцебчукі пазнаёміліся з украінскім досьведам адстойваньня грамадзкіх інтарэсаў
Украінская экспэртка Тацяна Кавальчук зь няўрадавай арганізацыі «Маладая Чаркашчына» правяла ў Віцебску сустрэчу зь мясцовымі грамадзянскімі актывістамі на тэму «Адвакацыя грамадзкіх інтарэсаў: украінскі досьвед».
Актывісты БХД трапілі на прыём у Віцебскі гарвыканкам
На сустрэчы з намесьнікам старшыні гарвыканкаму Сяргеем Саглаевым, што адбылася 20 чэрвеня, сябры «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Тацяна Севярынец, Ірына Захарава і Алена Шабуня агучылі набалелыя пытаньні гарадзкога жыцьця. Прэтэнзіі партыйных актывістаў выслухалі і прадстаўнікі розных службаў гораду.
У Віцебску прэзэнтавалі народнае выданьне “Галасоў утопіі” Сьвятланы Алексіевіч
Віцебская абласная бібліятэка атрымала ў дар 452 камплекты 5-томніку Сьвятланы Алексіевіч “Галасы утопіі” па-беларуску. На прэзэнтацыі 21 чэрвеня мелася быць сама нобэлеўская ляўрэатка, але прыехаць у Віцебск не змагла. Кнігу прэзэнтавалі выдавец Ігар Логвінаў, філёзаф Валянцін Акудовіч і, як найбуйнейшы “бэкер” праекту, старшыня ААТ “Белгазпрамбанк” Віктар Бабарыка.
У Віцебску прайшоў круглы стол «Вярнуць людзям права выбару»
Круглы стол, які адбыўся 16 чэрвеня, быў прысьвечаны абмеркаваньню распрацаванага спэцыялістамі правай кааліцыі праекту Закону «Аб унясеньні зьменаў у Выбарчы кодэкс».
У калёніі “Віцьба-3” брытанец Алан Сьміт абвясьціў галадоўку
У папраўчай калёніі № 3 у пасёлку Віцьба пад Віцебскам абвясьціў галадоўку грамадзянін Вялікай Брытаніі Алан Сьміт. Пра гэта паведаміла яго жонка Магдалена Валінска ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
Кнігу, якую немагчыма выдаць у Беларусі, прэзэнтавалі ў Віцебску
У Віцебску гісторык Алесь Пашкевіч, выдавец Валер Булгакаў і паэт-перакладчык Уладзімер Папковіч правялі лекцыю «Савецкія партызаны ў Беларусі: міты і рэчаіснасьць». Асноўная частка сустрэчы, што прайшла 14 чэрвеня, была прысьвечаная прэзэнтацыі кнігі з падобнай назвай: «Савецкія партызаны ў 1941-1944 гг. Міты і рэчаіснасьць».
Набліжаецца «Славянскі базар». У Віцебску затрымалі Барыса Хамайду
Найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр і распаўсюднік незалежнай прэсы быў затрыманы 19 чэрвеня супрацоўнікамі Чыгуначнага РАУС гораду. На яго склалі пратакол і сказалі чакаць позвы — ці ў суд, ці зноў у міліцыю.
Абласная справаздачна-выбарная канфэрэнцыя АГП прайшла ў Віцебску
16 чэрвеня ў Віцебску прайшла абласная справаздачна-выбарная канфэрэнцыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі. У працы канфэрэнцыі ўзялі ўдзел старшыня АГП Анатоль Лябедзька і два ягоныя намесьнікі, якія прэтэндуюць на пасаду кіраўніка партыі, Мікалай Казлоў і Васіль Палякоў. Новага партыйнага лідэра мусяць абраць 8 ліпеня на зьезьдзе ў Менску.
Старшыня камісіі па правох чалавека ПП НС: Беларусь рухаецца да адмены сьмяротнай кары
«Я мяркую, мы ўпэўнена, няхай мо' і марудна, ідзём да адмены сьмяротнага пакараньня», – заявіў падчас сустрэчы з актывістамі грамадзянскай супольнасьці, журналістамі, мясцовымі дэпутатамі Віцебску Андрэй Навумовіч, старшыня Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па правох чалавека, нацыянальных зносінах і сродках масавай інфармацыі.
Грамадзкае абмеркаваньне будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС скончылася – ніводнага водгуку
Грамадзкія абмеркаваньні справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС праходзілі ў трох раёнах вобласьці – Віцебскім, Шумілінскім і Бешанковіцкім. У Віцебскім раёне абмеркаваньне доўжыліся ад 5 траўня да 3 чэрвеня. Арганізатары не атрымалі за месяц аніводнага водгуку ад насельніцтва.