Асуджанага жыхара вёскі Лужасна Сяргея Мельнікава абвясцілі «экстрэмістам»
Яго імя і прозвішча з'явілася ў пераліку асобаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, - гэты спіс складае МУС. Паводле яго, мужчына ўжо адбывае пакаранне, раней яго ўтрымлівалі ў віцебскім СІЗА-2. Сяргей Мельнікаў быў асуджаны судом Віцебскага раёна за абразу Аляксандра Лукашэнкі ( ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), вырак прагучаў 28 сакавіка. Мельнікаў яго не аспрэчваў.
У Віцебску прайшло тактыка-спецыяльнае вучэнне эпідэміёлагаў
Дзяржаўная ўстанова "Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя" 9 красавіка было праведзена тактыка-спецыяльнае вучэнне санітарна-эпідэміялагічнага атрада. Навучанне практыкам абароны насельніцтва ад наступстваў масавых эпідэмій ці прымянення біязброі стала жыццёва неабходным, паколькі ў бягучым годзе на прадпрыемстве "БелВітуніфарм" (п. Доўжа, Віцебскі раён), плануецца запусціць маштабную вытворчасць вакцын ад COVID-19, грыпу, воспы, гепатыту і іншых высокапатагенных інфекцый.
У інжынера дубровенскага льнозавода зноў знайшлі «экстрэмісцкія матэрыялы»
25 красавіка прозвішча Андрэя Марачова з'явілася ў раскладзе Дубровенскага раённага суда, яго вінавацяць паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. Чым скончыўся разбор справы, пакуль не вядома, але найхутчэй – арыштам. 8 красавіка суддзя суда Дубровенскага раёна Ігар Татаеў ужо судзіў дубровенца за распаўсюджванне публікацый «экстрэмісцкага» зместу ў «Одноклассниках» і пакараў арыштам на трое сутак.
Улады Гарадоцкага раёна ўвялі абмежаванні ў сферы прадпрымальніцкай дзейнасці
Згодна з рашэннем Гарадоцкага райвыканкама ўведзены пералік найбольш значных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці. Прававы акт набыў моц 30 сакавіка бягучага года. Прынятае рашэнне, на думку ўлад, дапаможа беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму і рамеснай дзейнасці.
На Докшыччыне мілітарызуюць акцябрат і піянераў. Яны спаборнічаюць у манеўраванні і размініраванні
У Докшыцах прайшоў раённы этап рэспубліканскіх спартыўных ваенна-патрыятычных гульняў "Зарніца" і "Зарнічка", удзел у якіх прынялі піянеры і акцябраты з 11 атрадаў устаноў адукацыі раёна. Піша сайт докшыцкай раёнкі “Родныя вытокі”.
Сябры назіральнай камісіі вывучылі ўмовы ўтрымання асуджаных у віцебскіх папраўчых установах адкрытага тыпу
Тры члены Віцебскай абласной грамадскай наглядальнай камісія пры галоўным упраўленні юстыцыі аблвыканкама наведала 19 красавіка дзве папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу, размешчаныя ў Віцебску. У ВУАТ №9 адбываюць пакаранне 14 палітвязняў, у ВУАТ №10 ёсць як мінімум адзін зняволены па палітычных матывах. Грамадскія інспектары азнаёміліся з арганізацыяй побыту асуджаных, іх вольным часам, медыка-санітарнага забеспячэння. Скаргі ад зняволеных на ўмовы ўтрымання членамі камісіі не былі зафіксаваны.
Таццяну Пыцько, асуджаную за «ўдзел экстрэмісцкім фармаванні», аштрафавалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх» інфармацыйных матэрыялаў
Жыхарку аграгарадка Акцябрская, маці траіх дзяцей, суд Віцебскага раёна пакараў штрафам памерам 25 базавых велічынь, што складае 1000 рублёў. Такое рашэнне прыняў 9 красавіка суддзя суду Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня. Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Віцебскага раёна знайшлі ў сацыяльных сетках жынчыны інфармацыйную прадукцыю і лагатып двух інтэрнэт- рэсурсаў, унесеных у «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У Глыбокім прызыўнікам уручылі спецыяльныя каляндарыкі
Глыбоцкім хлопцам прызыўнога ўзросту напярэдадні вясенняга прызыву іх раздала галоўны ідэолаг горада Людміла Карніловіч.
За гвалт над дзіцём улады аштрафавалі жыхара Воршы
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Зміцер Разумовіч 9 красавіка за прычыненне цялеснага пашкоджання дзіцяці аштрафаваў на 480 рублёў удаўца Віктара Смаляка.
На Лепельшчыне ёсць «пакой агрэсара», але папулярнасцю ён не карыстаецца
Адным з напрамкаў дзейнасці дзяржаўнай установы "ТЦСАН Лепельскага раёна" з'яўляецца аказанне комплекснай дапамогі грамадзянам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі ў сувязі з дамашнім гвалтам.