За распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы ўлады арыштавалі навапалачанку
Суддзя суда Наваполацка Сняжана Калінічэнка 18 снежня 2023 года за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы арыштавала на 7 сутак мясцовую жыхарку Таццяну Прус.
Памятаеце прэтэндэнта ў прэзідэнты — 2010 віцебскага актывіста Сяргея Рыжова?
Пра трагічны вынік жыцця Рыжова мяркуе віцебскі праваабаронца, які кантактаваў з Рыжовым у 2021 годзе, адразу пасля яго вызвалення з калоніі — былы прэтэндэнт у прэзідэнты адседзеў 6,5 года за сэксуальны гвалт і хуліганства. Пасля гэтага Рыжоў прапаў у Расіі. Пра гэта піша “Наша ніва”.
У Полацкай гарадской бальніцы бракуе трэцяй часткі персаналу, але кіраўніцтва робіць выгляд, што ўсё ў парадку
Ва ўстанове аховы здароўя «Полацкая ЦГБ» прайшло пасяджэнне выніковага медыка-санітарнага савета. На ім падсумоўвалі вынікі працы за 2023г., якая была накіравана на "забеспячэнне даступнасці меддапамогі, санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту ў рэгіёне, эфектыўнасці медпаслуг, павышэнне кадравага патэнцыялу". З апошнім атрымаўся поўны канфуз: паводле справаздачы кіраўніцтва, укамплектаванасць бальніцы па фізічных асобах складае усяго 62,6%, па штатных адзінках – 91,75%. На практыцы гэта азначае, што замест трох адмыслоўцаў пэўнага профілю працуе адзін, а то і ўвогуле ва ўстанове няма патрэбных спецыялістаў.
Трактарысты і зваршчыкі краіне не патрэбны. Даеш болей міліцыянтаў!
Вельмі дзіўная імпрэза пра прафесійнай арыентацыі прайшла ў Дубровенскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы. Тады як паўсюдна гавораць пра неабходнасць гадаваць кадры для сельскай гаспадаркі, каб моладзь заставалася працаваць на сяле, навучэнцаў дубровенскага каледжа і старшакласнікаў мясцовай сярэдняй школы агітавалі ісці ў міліцыянты. На сустрэчу з маладымі людзьмі прыехалі прадстаўнікі аддзелаў кадраў розных міліцэйскіх падраздзяленняў, супрацоўнікі АМАПа і ДАІ. Усе яны агітавалі хлопцаў і дзяўчат папоўніць шэрагі сваіх структур.
У Полацку затрымалі менеджара Іллю Матэвушава – яго вінавацяць за «распаўсюд экстрэмізму» і абразы памерлага сілавіка
Кадры затрымання 32-гадовага менеджара УП «Полацксантэхэлектрасбыт» размясціў у чарговым саматужным відэароліку віцебскі тэлеграм-канал «Северная столица». Тэлеграм-канал спецыялізуецца на выпуску міліцэйскіх «агітак» і відэароліках з выкарыстаннем так званых пакаяльных відэа, якія трапляюць да «рэжысёраў» непасрэдна ад віцебскіх міліцыянтаў. Відэазапісы, на якіх знаёмыя пазналі Іллю Матэвушава, суправаджаюцца яшчэ і вербальнымі абразамі: затрыманага называюць «паразитом, не меющим ни ума, ни совести, способным на подлые поступки, предательство и низменнось». Пры гэтым допіс утрымлівае вялікую колькасць памылак, што даўно ўжо стала «фірмовым стылем» тэлеграм-канала «Северная столица» і сведчыць пра вельмі невысокі ўзровень адукацыі і культуры аўтараў.
Якія змены адбываюцца ў палітыцы дзяржавы ў галіне правоў чалавека?
Беларускі Хельсінкскі Камітэт падрыхтаваў агляд найбольш значных зменаў у беларускай дзяржаўнай палітыцы ў галіне правоў чалавека і рэакцыях на яе з боку міжнароднай супольнасці. Аналітыка дапамагае лепш зразумець трэнды ў галіне правоў чалавека, дае магчымасць адсочваць сістэмныя і якасныя змены сітуацыі, пашырыць правачалавечны фокус аналітыкі ў сумежных галінах. БХК працягвае аналізаваць трэнды ў дзяржаўнай палітыцы. У 2024 годзе плануецца выпусціць адразу тры агляды. Падрабязна азнаёміцца з мінулымі справаздачамі можна па спасылцы.
За падпіску на «экстрэмісцкія» інфарэсурсы ўлады арыштавалі жыхара Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 25 студзеня за «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы арыштавала на 7 сутак Віктара Яскевіча.
Следчы камітэт пачаў «спецыяльную вытворчасць» у дачыненні да былога пастаўскага прадпрымальніка
Супраць Ігара Парункевіча распачатая крымінальная справа па трох артыкулах КК — аб распальванні варожасці, абразе Лукашэнкі і гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да міліцыянта (артыкулы 130, 368 і 364 Крымінальнага Кодэкса). Праз свой Тэлекграм-канал «Специальное производство. Официально» следчы камітэт прапануе Парункевічу з'явіцца ў мінскае абласное ўпраўленне свайго ведамства. Але малады чалавек даўно пакінуў Беларусь, зразумеўшы, што яму не даруюць дапамогу фонду салідарнасці By_Help. Якраз таму супраць яго і распачатая «спецыяльная вытворчасць», калі чалавека прыцягваюць да судовай адказнасці завочна – без асабістай прысутнасці на працэсе.
За «экстрэмізм у сацсетках міёрскія ўлады аштрафавалі мясцовую жыхарку
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 26 студзеня за распаўсюд «экстрэмізма» у сацыяльнай сетцы аштрафавала на 800 рублёў ураджэнку горада Вялікія Лукі Таццяну Грыгор'еву.
У баявых дзеяннях ва Украіне загінула больш за 400 жыхароў пскоўскага рэгіёну
На сайце штотыднёвай рэгіянальная грамадска-палітычная газеце «Пскоўская губерня» 9-га лютага з'явілася паведамленне аб тым, што на вайне ў Украіне загінуў пскавічы Валянцін Караткоў. Гэтак жа журналісты выдання сцвярджаю аб тым, што імі афіцыйна ўстанавіла імёны 402 жыхароў Пскоўскай вобласці, якія аддалі жыцця ў баях за «Наваросіі». У гэтую лічбу не ўваходзяць зніклыя без вестак і тыя, хто трапілі ў палон.