Праўладныя сацыёлагі выявілі каля 90% «задаволеных жыццём» віцяблян
Паводле звестак сацыялагічных анлайн-апытанняў, праведзеных Віцебскім аддзяленнем Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) у 2023 годзе, жыхароў вобласці за апошнія два гады стала больш занепакоіць справы ў эканоміцы і сацыяльныя праблемамі. Усе палітычныя падзеі, у тым ліку рэферэндум па змяненні Канстытуцыі краіны, не былі хоць неяк значнымі для жыхароў рэгіёну, а на дзяржаўныя ідэалагічныя кампаніі людзі проста не звяртаюць увагі.
Улады за падпіску на «экстрэмісцкую» песню арыштавалі жыхара Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 12 снежня за падпіску на “экстрэмісцкую” песню ў сацыяльнай сетцы вынесла пастанову аб арышце на 15 сутак работніка ААТ “Нафтан” Яўгена Міхайлоўскага.
Ва Ушацкім раёне фармаванні нізавых выбарчых камісій прайшло з адсутнасцю галоснасці
24 студзеня на паседжанні Ушацкага райвыканкама было прынята рашэнне аб утварыць 12 участковых выбарчых камісій, у якіх будуць працаваць 135 чалавек. Трэба адзначыць, што фармаванні УВК не прынялі ўдзелы працоўныя калектывы, а склады камісій улады засакрэцілі.
На Віцебшчыне абстаноўка па некаторых злачынствах застаецца напружанай
У 2023 годзе зменшылася колькасць злачынстваў. Пра гэта сцвярджае кіраўніцтва рэгіянальнай пракуратуры і аргументуюць свае сцвярджэнні лічбамі статыстыкі.
За «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы ўлады пакаралі штрафам інжынера «Нафтана»
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 14 снежня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на пяць “экстрэмісцкіх” інфармацыйных рэсурсаў пакарала штрафам у памеры 740 рублёў інжынера па каштарыснай працы ААТ “Нафтан” Марыю Ганчук.
Віцебскія ўлады прааналізавалі водгукі пра «Славянскі базар» у сацыяльных сетках. Чаго цяпер чакаць?
Сёлета анансаваны ўжо ХХХІІІ Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Аднак упершыню за ўсе гэтыя гады ( а фестываль праводзіцца штогод) Віцебскі гарвыканкам вырашыў прааналізаваць водгукі гасцей фестывальнага горада, пакінутыя ў сацыяльных сетках. Хто канкрэтна займаўся маніторынгам, застаецца не вядомым. Але, паводле гарадской газеты «Витьбичи», некаторыя заўвагі ўлады абяцаюць выправіць. Праўда, не глабальныя. І не тыя, якія можна пачуць ад віцяблян, якіх фестывальная паказуха даўно стаміла.
За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады аштрафавалі жыхарку Новаполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 11 студзеня за распаўсюд у сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкі» кантэнт пакарала штрафам у памеры 600 рублёў удзельніцу Школы ўсходняга танца "Джан" Вольгу Сачыўку.
Патэнцыйны кандыдат у дэпутаты Віцебскага аблсавета і дзейны дэпутат гарсавета ўгаворвае землякоў ісці на выбары
Абласная газета «Витебские вести» апублікавала меркаванне Дзмітрыя Казака, дырэктара мясцовага філіяла РУП «Белтэлекам» пра тое, што «каждый гражданин Беларуси должен принять участие в выборах – выполнить свой гражданский долг, понимая, что это реальная возможность обеспечить безопасность и мирное будущее страны». Было б цікава даведацца, што для ўсяго вышэй названага зрабіў асабіста Дзмітрый Казак – ён ужо практычна адпрацаваў цэлы дэпутацкі тэрмін у якасці намесніка старшыні Віцебскага гарсавета 28 склікання. А цяпер хоча трапіць у абласны савет, балатуючыся па Віцебскай Пралетарскай акрузе №2 як вылучэнец ад Беларускай партыі «Белая Русь».
Палачанку Людмілу Анашкевіч арыштавалі на 15 сутак за «экстрэмісцкую» спасылку ў прыватнай перапісцы
65-гадовая спадарыня Людміла трапіла пад «хапун» 23 студзеня. Супрацоўнікі КДБ забралі ў яе мабільны тэлефон і лісты Вольгі Брыцікавай, лідаркі незалежнага прафсаюза "Нафтана", якая была звольнена з прадпрыемства з асвае грамадскія погляды. Брыцікаву трымаюць у віцебскім СІЗА, супраць яе распачата крымінальная справа паводле арт. 361 (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Супраць Людмілы Анашкевіч у дзень затрымання распачалі адміністрацыйную справу.
Таццяну Севярынец аштрафавалі на 5.400 рублёў
Суддзя Першамайскага райсуда Віцебска Міхаіл Юрчанка асудзіў маці вядомага палітыка і пісьменніка Паўла Севярынца па двух адміністрацыйных артыкулах: ч.2 арт.19.11 (распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў" і ч.1 арт. 24.23 (несанкцыянаванае пікетаванне). Абодва пратаколы пра правапарушэнні складзены паводле вывучэння старонак спадарыні Таццяны ў сацыяльных сетках.