У чыноўнікаў Чашніцкага выканкама няма кампетэнцый, каб распачаць рамонт маста
Жыхары вёскі Латыгавічы Чашніцкага раёна звярнуліся ў мясцовы райвыканкам з прапановай арганізаваць тэрміновы рамонт маста, які, на іх думку, знаходзіцца ў аварыйным стане. Для таго, каб быць данесці да ўладаў інфармацыю аб небяспечнай сітуацыі, жыхары вёскі стварылі петыцыю на платформе «Зручны горад». Аднак мясцовае кіраўніцтва ўхілілась ад рашэння праблемы.
Цяпер на «прафілактычныя гутаркі» выклікаюць і ў райвыканкамы Віцебску
Як паказвае практыка, «нядобранадзейных» у палітычным сэнсе перыядычна выклікаюць у пракуратуру, следчы камітэт або РАУС. Падчас так званых «прафілактычных гутарак» людзям нагадваюць пра іх «правіны» - як правіла, гэта адміністрацыйныя правапарушэнні, за якія віцяблян судзілі паводле артыкулаў 24.23 КаАП або 19. 11 КаАП. Потым даюць падпісаць афіцыйнае папярэджанне, што іх пазнаёмілі з наступствамі парушэнняў парадку і правядзення масавых акцый або распаўсюду «экстрэмісцкіх матэрыялаў». З нядаўняга часу «на прафілактыку» пачалі выклікаць і ў райвыканкамы – там стварылі адмысловыя групы з ідэалагічных работнікаў «у межах барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам».
Правабаронцы патрабуюць расследавання абставінаў смерці палітвязня Клімовіча
Праваабарончыя ініцыятывы выступілі з сумеснай заявай у сувязі з чарговай смерцю палітычнага зняволенага, якая днямі адбылася ў калоніі “Віцьба” Віцебскага раёна. Яны звярнулісь да уладаў з патрабаваннем правядзення расследавання па факце смерці Мікалая Клімовіча і адсутнасці належнай медычнай дапамогі ў калоніях.