Супрацоўнікі міліцыі затрымалі трох супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Раніцай 23 траўня ў Наваполацку і Полацку затрымалі вядучага выкладчыка кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў ПДУ Алену Храмцову, кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры гісторыі і турызму ПДУ Віктара Чараўко і супрацоўніцу рэпазітарыя Лідзію Зуеву. Супраць затрыманых сілавікі распачалі адміністрацыйныя справы.
У Глыбокім чыноўнікі шукаюць магчымасці эфектыўна змагацца з пажарамі
За мінулы год у Глыбоцкім раёне адбылося 38 пажараў, на якіх загінулі чатыры чалавекі. Усе гэтыя пажары, так ці інакш звязаныя з неасцярожным абыходжаннем з агнём, парушэннем правіл пры прыладзе і эксплуатацыі пячнога ацяплення. У бягучым годзе, за чатыры месяцы ў агні ўжо загінула не менш як 5 жыхароў раёна.
У Браслаўскай гімназіі стварылі міліцэйскі вайскова-патрытычны клуб «МаршБрасОК»
Стварэнне вайскова-патрыятычных клубаў у беларускіх установах адукацыі ўжо даўно перастала быць навіной. Але «МаршБрасОК» - выключэнне ў шэрагу падобных аб“яднанняў: гэты клуб для падлеткаў быў створаны па ініцыятыве раённай міліцыі. Першымі выхаванцамі сталі 12 васьмікласнікаў «з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй», гаворыцца на сайце МУС Віцебскага аблвыканкама. Начальнік Браслаўскага РАУС Аляксандр Мядзёлка падкрэсліў, што клуб будзе цесна ўзаемадзейнічаць з райаддзелам міліцыі, а ў кіраўніцтва гімназіі з“явіліся спадзевы, што заняткі ў клубе дапамогуць вызначыцца з абраннем прафесіі.
Дэпутат Ягораў не паведамляе выбаршчыкам аб сваёй працы ў парламенце
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ па Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 20 Аляксей Ягораў 22 траўня правёў асабісты прыём выбаршчыкаў. Аднак ні ў мясцовых СМІ, ні на ягоным асабістым сайце справаздачы аб гэтай сустрэчы не паведамляецца.