На Віцебшчыне затрымалі трох святароў
У грэка-каталіцкага святара Аляксандра Шаўцова правялі ператрус у межах крымінальнай справы "пра экстрэмізм" . Па гэтай самай справе сілавікі ладзяць ператрусы на Полаччыне ўжо трэці дзень запар. Сутнасць справы не вядомая, і найбольш падобна, што яна распачатая супраць неакрэсленай колькасці асобаў, каб мець падставы для неабмежаванай колькасці ператрусаў. У айца Аляксандра забралі з дому ўсю аргтэхніку.
Аршанскія ўлады прызналіся ў правалах мясцовай эканомікі з-за санкцый
Па вынікі за І квартал 2023 года па рабоце рэальнага сектара эканомікі ў Аршанскім раёне істотна пагоршыліся колькасныя і якасныя паказчыкі. Улады прызналіся, што з-за санкцыйнага ціску з боку заходніх урадаў практычна ў 2 разы зменшылася колькасць паставак у краіны Еўразвязу. Таксама з-за санкцый пачаліся перабоі ў пастаўках абсталявання, што надтачыла тэрміны мадэрнізацыю прамысловых прадпрыемстваў горада. У бягучым годзе, паводле самых аптымістычных ацэнак, дэфіцыт раённага бюджэту складзе 12, 2 млн. рублёў.
Ізноў затрыманні на «Нафтане»
Работнікаў найбуйнейшага наваполацкага прыдпрыемства Віктара Кавалеўскага, Вадзіма Уласава, Валерыя Леснікова і Юрыя Гайчанку затрымалі за «распаўсюд экстрэмізму» - за каментары, лайкі і падпіскі на так званыя экстрэмісцкія інтэрнэт- рэсурсы. Паводле спісу МУС, у пералік «экстрэмісцкіх» рэсурсаў унесены чатыры тэлеграм-каналы, створаныя па ініцыятыве работнікаў і прысвечаныя падзеям на «Нафтане», і старонка ў Instagram, прысвечаная працы страйкаму.
Сталі вядомыя наступствы ўчорашніх затрыманняў у Наваполацку: штрафы і «суткі»
Суддзя Наваполацкага гарадскога суду Зінаіда Балаболава пастанавіла пакараць некалькі чалавек па так званых «палітычных» адміністрацыйных справах. Не ўсе артыкулы, згодна з якімі людзей прызналі вінаватымі, вядомыя дакладна. Але «стаханаўская» праца Зінаіды Балаболавай уражвае: цягам усяго дня яна судзіла затрыманых учора навапалачанаў, у тым ліку супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверстэта. Сярод асуджаных - 73-гадовая кандыдатка тэхнічных навукі, дацэнтка кафедры геадэзіі і геаінфармацыйных сістэм Галіна Шараглазава. Паводле судовай пастановы, жанчыне сталага веку давядзецца 10 сутак правесці за кратамі. Артыкул, паводле якога пакаралі спадарыню, пакуль не вядомы.
Грамадзяне патрабуюць расказаць праўду пра месцазнаходжанне і стан здароўя Віктара Бабарыка
Для гэтага на платформе "Зручны горад" была размешчана петыцыя № 5619, у якой грамадзяне звяртаюцца да кіраўніцтва пракуратуры Віцебскай вобласці і Дэпартамента выканання пакарання прадаставіць ім інфармацыю аб стане здароўя і месцазнаходжанні асуджанага Бабарыка Віктара Дзмітрыевіча. Цяпер калектыўны зварот падпісала 39 чалавек.