Губернатар Пскоўскай вобласці заявіў аб рэзкім павелічэнні колькасці мерапрыемстваў з удзелам беларускай моладзі
Паводле інфармацыі губернатара Пскоўскай вобласці РФ Міхаіла Ведэрнікава ў 2023 годзе стала больш спроб уцягвання беларускай моладзі ў арбіту расійскіх грамадска-палітычных працэсаў. За 4 месяцы колькасць праведзеных мерапрыемстваў толькі ў Пскове з удзелам маладых беларусаў і беларусак павялічылася ў 2 разы, у параўнанні з мінулым годам. Пра гэта губернатар расказаў пад час двухдзёнага IV Форума маладзёжных выбарчых камісій, у якім прынялі ўдзел беларускія студэнты, у іх ліку і студэнты віцебскіх ВНУ.
Юля Цімафеева – Леаніду Судаленку: "Я ўдзячная за вашу працу і веру ў новую Беларусь"
З нагоды Дня палітвязняў Беларусі “Вясна“ публікуе серыю адкрытых лістоў нашым калегам у турмы. У час, калі для тысячаў зняволеных беларусаў ствараюцца штучныя перашкоды ў ліставанні з роднымі і сябрамі, гэтая акцыя павінна паказаць і беларускаму грамадству, і тым служкам рэжыму, якія выконваюць сваю брудную ролю, што ніводзін з палітвязняў не забыты, што людзі памятаюць пра ўсіх, каго ўлада пазбавіла волі за свае перакананні. Гэтым разам публікуем ліст паэткі і перакладчыцы Юлі Цімафеевай праваабаронцу, старшыні Гомельскага аддзялення ПЦ "Вясна" Леаніду Судаленку, якога асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
«Гэтa Захад ваяваў супраць СССР». Расонскія былыя міліцыянты і вайскоўцы выказаліся пра Дзень Перамогі
Газета «Голас Расоншчыны» зноўку дала слова чатыром былым міліцыянтам і вайскоўцам, якіх называе экспертамі ў палітычных пытаннях. Гэтым разам удзельнікі праекта «Слово офицера» разважаюць пра адзначэнне Дня Перамогі і ўласна пра Вялікую Айчынную вайну як фактар выхавання сучаснай моладзі. Пры гэтым некаторыя выказванні з“яўляюцца мэтанакіраванай дэзінфармацыяй, а некаторыя – проста памкненнем трапіць дзяржаўнай ідэалогіі. Рэдакцыя перадае выказванні ўсіх чатырох экспертаў без праўкі, таму іхныя высновы выглядаюць часам малапісьменна, а часам і проста смешна.