Сукенкі і майкі з дзяржаўнага сцяга: пашана да дзяржаўнай сімволікі або здзек?
У беларускім Крымінальным кодэксе маецца артыкул 370 — «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Асобы, які дазволілі сабе непаважлівае стаўленне да дзяржаўнага сцяга, герба і гімна Беларусі, могуць быць пакараныя штрафам, папраўчымі работамі, арыштам і нават абмежаваннем і пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў. ДзяржСМІ неаднаразова публікавалі гісторыі пра суды над нецвярозымі грамадзянамі, якія спрабавалі сарваць дзяржаўны сцяг з нейкага будынка, і гэта было кваліфікавана як здзек з дзяржаўнай сімволікі... Аднак фотаздымкі з учорашняга адзначэння Дня дзяржаўнага сцяга, герба і гімна ў некаторых рэгіёнах таксама можна лічыць доказамі падобнага злачынства – калі мясцовыя чыноўнікі так імкнуцца давесці сваю ідэалагічную адданасць, што гэта ператвараецца практычна ў непрыстойнае відовішча.
Пайшоў з жыцця Хрыстафор Жаляпаў
Апошнія гады ён упарта змагаўся з цяжкай хваробай, якая не пакінула ніводнага шанцу нават такому ўпартаму барацьбіту, як Хрыстафор Савельевіч. Цяжка пералічыць добрыя справы, зробленыя ім для Віцебска. Дзякуючы яму, былі створаны арганізацыя «Самакіраванне і грамадства» і рэсурсны цэнтр, які дапамагаў ажыццяўляць разнастайныя дэамакратычныя ініцыятывы, працаваў Еўрапейскі клуб, дзе праходзілі сустрэчы з выбітнымі людзьмі, была ўшанаваная памяць Льва Сапегі на ягонай малой радзіме – у мястэчку Астроўна пад Віцебскам... Пералічыць зробленае за шмат гадоў вельмі цяжка, як і цяжка паверыць, што гэтага энергічнага, нават апантанага чалавека больш няма з намі.
Прагнілыя драўляныя рамы, волкасць і старая мэбля
Такімі нумарамі сустракае гасцей Шаркаўшчынская гасцініца, так бы мовіць «візітоўка» райцэнтра. Як піша сайт мясцовай раёнкі “Кліч Радзімы”, пастаяльцы вельмі часта абураюцца на ўмовы пражывання ў гасцініцы Шаркаўшчыны.
Вандалізм у «віцебскіх Курапатах»: знішчаны крыжы, шыльды і ўказальнікі да месцаў расстрэлаў
Скрушную карціну заспелі наведнікі мемарыялу, узведзенага ў памяць ахвяраў «сталінскіх» расстрэлаў каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну. Невядомыя выламалі драўляныя крыжы, на якіх былі шыльды з прозвішчамі расстраляных, знішчылі ўказальнікі, па якіх можна было дайсці да ямін, дзе ў 2014 годзе былі знойдзены выкінутыя на паверхню чалавечыя парэшткі. Відавочна, што жалезныя апоры былі зрэзаны, жалезная шыльда з надпісам «Мамарыял «Хайсы» знята з балтоў, а рамка пагнута. На думку Яна Дзяржаўцава, стваральніка ініцыятывы «Хайсы- віцебскія Курапаты», гэта сведчыць пра арганізаваную дзейнасць уладаў дзеля знішчэння памяці пра гэтае месца масавых расстрэлаў.
Падатковыя інспекцыі Віцебскай вобласці правялі 166 камеральных праверак
Пасля гэтага жыхарам Віцебскай вобласці, якія па меркаванні інспектараў, быццам жывуць не па сродках, давядзецца даплаціць крыху больш за 631 тысячу беларускіх рублёў.