Заява праваабарончых арганізацый Беларусі ў Дзень палітвязняў
Мы, беларускія праваабаронцы, нагадваем, што 21 траўня 2021 года ў ПКТ шклоўскай папраўчай калоніі № 17 загінуў палітвязень Вітольд Ашурак; аб'ектыўнага незалежнага расследавання яго смерці ўладамі не праведзена. Гэта трагічная падзея ў сукупнасці з крымінальнымі рэпрэсіямі, якія працягваюцца ў Беларусі па палітычных матывах, далі падставу да таго, каб у першую гадавіну падзеі, 21 траўня 2022 года зноў нагадаць пра больш за 1200 палітвязняў, якія знаходзіліся тады ў няволі, многія з якіх таксама сталі ахвярамі катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання, абвясціўшы гэты дзень Днём палітвязняў у Беларусі.
У жыхароў Дабрамысляў праблемы з гарачай вадой, але гэты аграгарадок – у пераможцах дзяржаўнага спаборніцтва
Жыхарам аграгарадка Дабрамыслі, што ў Лёзненскім раёне, адмовілі ў падачы гарачай вады ў неацяпляльную пару году (прыблізна з сярэдзіны красавіка да сярэдзіны кастрычніка). Камунальныя службы заявілі, што жыхарам шматкватэрных дамоў варта паклапаціцца пра ўласны дабрабыт самім, кошт пытання з 950 рублёў. За гэтыя грошы месцічам прапанавана самастойна набыць і ўсталяваць бойлеры, бо цэнтралізаванага забяспячэння гарачай вадой на працягу амаль паўгода чакаць не даводзіцца.
Адміністрацыйныя справы наваполацкіх лекараў скончылася арыштамі і штрафам
Чатырох дактароў Наваполацкай цэнтральнай гарадской лякарні 20 траўня асудзілі да розных тэрмінаў арышту па адміністрацыйных «палітычных» артыкулах, аднаго медыка пакаралі вялікім штрафам. Справы разглядала суддзя г. Наваполацка Зінаіда Балаболава.
Зарапартаваліся. Гарадоцкая газета пераблытала акцябратаў з піянерамі
Імкнучыся асвятляць усе ідэалагічныя мерапрыемствы ў рэгіёне, газета «Гарадоцкі веснік» паведаміла, што ў райцэнтры школьнікаў урачыста прымалі ў акцябраты. Але адбылося гэта ў так званы Дзень піянерскага сяброўства 19 траўня ( у СССР гэтая каляндарная дата лічылася «Днём піянерыі»). І як вынікае з фотарэпартажу, школьнікам у гэты дзень урачыста павязвалі чырвона-зялёныя гальштукі. Між тым «акцябрацкім» сімвалам лічыцца адмысловы значок, які выдаецца вучням пачатковых класаў.