Выкладчыцу полацкага ўніверсітэта Алену Храмцову асудзілі на 10 сутак
Наваполацкі гарадскі суд прызнаў жанчыну вінаватай у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў – за падпіску на тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга». Учора, 23 траўня дома ў Алены Храмцовай правялі ператрус у межах крымінальнай справы і забралі ўсё аргтэхніку. Падчас размовы ў міліцыі высветлілася, што выкладчыца ПДУ мае статус сведкі ў справе, распачатай следчым камітэтам «за экстрэмізм». Пакуль вядома, што адбываць арышт яна будзе ў наваполацкім ЦІПе (Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў).
Віцебскі абласны суд адмяніў 30 сутак Валянціне Болбат
22 траўня Віцебскі абласны суд адмяніў рашэнне Суда Верхнядзвінскага раёна адносна грамадскай актывісткі Валянціны Болбат. Рашэнне прыняла суддзя Святлана Іванова. Але будзе новы суд і перагляд справы.
У Полацкім універсітэце будзе вайсковая кафедра
ПДУ стане трэцяй у вобласці вышэйшай навучальнай установай, дзе на вайсковай кафедры будзе рыхтаваць малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу. Адпаведную пастанову Савет Міністраў РБ прыняў 18 траўня №318, хаця пра такую патэнцыйную мажлівасць гаворкі вяліся яшчэ летась. Вайсковая кафедра пачне працаваць з наступнага навучальнага году, першы набор плануецца арганізаваць у лютым 2024 года.
У Лепелі “Еўраопт” прадаваў пратэрмінаваную прадукцыю
У адпаведнасці з запытам ДУ "Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя", а таксама па даручэнні Міністэрства аховы здароўя Беларусі праводзяцца наглядныя мерапрыемствы гандлёвых аб'ектаў, якія ажыццяўляюць рэалізацыю кандытарскіх, хлебабулачных вырабаў і кулінарнай прадукцыі ўласнай вытворчасці.
За правядзенне пікету ў сацыяльных сетках суд арыштаваў на 10 сутак ветэрынара і качагара
У пачатку красавіка суддзя суда Браслоўскага раёна Аляксандр Вязіцкі разгледзеў адміністрацыйныя справы па ч. 1 арт.24.23 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) у дачыненні да вядучага ветэрынарнага ўрача ДЛПУ "Браслаўская раённая ветэрынарная станцыя" Сяргея Мядзведзева і качагара Торфабрыкетнага завода Сяргея Рыбака. Суддзя палічыў мужчын вінаватымі ў тым, што яны без дазволу ўладаў правялі ў інтэрнэце пікетаванне і пакараў парушальнікаў адміністрацыйным арыштам на 10 сутак кожнага.
Ва Ушацкай ЖКГ улады стварылі пярвічку "Белай Русі"
Яна з’явілася нядаўна і стала ўжо 38-й па ліку на Ушаччыне. Да яе далучылася 25 работнікаў на чале з дырэктарам Андрэем Сідзюком.