Жыхары праблемнай вуліцы ў Тулава скардзяцца старшыні райвыканкама
Старшыня выканкама Віцебскага раёна Сяргей Ягораў правёў сустрэчу з мясцовым насельніцтвам. Большасць тых, хто прыйшоў на прыём, - жыхары вуліцы Навасёлаў. Самі яны ўжо даўно не «навасёлы», і таму распавялі пра праблемы дамоў, узведзеных яшчэ ў 1980-я гады. Сяргей Ягораў паабяцаў асабіста агледзець жытло насельнікаў Тулава, перш чым аддаць адпаведныя распараджэнні.
У Віцебску запачаткавалі новую вайскова-прыкладную гульню «Натиск»
І гэта зусім не «Зарніца», у якую гулялі некалькі пакаленняў беларусаў. У дзіцячых летніках выхаванцы са смехам здзіралі папяровыя пагоны ў «ворагаў» і перахоўвалі сцяг свайго «падраздзялення»... Удзельнікі «Натиска» - студэнты розных ВНУ Віцебска - рыхтуюцца да самай сапраўднай вайны. Ідэю арганізатары «падгледзелі» на Гомельшчыне: там ужо два гады праводзіцца вайскова-прыкладная гульня «Прорыв».
Плошчу сцяга і герба ў Віцебску адкрыюць са спазненнем: за год не справіліся
Увогуле, спачатку гэта будзе нават не плошча, а «специальным образом организованное общественное пространство». Плошчай яно стане толькі пасля адкрыцця, калі пляцоўку афіцыйна аформяць як элемент гарадской вулічна-дарожнай сеткі. І здарыцца гэта ўжо ў наступным, 2025 годзе, бо з запланаванымі працамі сёлета не спраўляюцца. Магчыма, на Плошчу сцяга і герба перанясуць і абласную Дошку гонару.
У Віцебску правялі акцыю «Давай служить вместе!», дзе падлеткі праходзілі прафесійны адбор для службы ў органах МУС
Гэтая акцыя для навучэнцаў установаў сярэдняй адукацыі праводзіцца ўжо трэці год запар. Такім чынам вучняў 9-11 класаў завабліваюць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы МУС ці проста прыходзіць на службу ў міліцыю. «Інструменты ўплыву» ужо традыцыйныя: маладым людзям даюць патрымаць у руках зброю і апрануць экіпіроўку АМАП, паглядзець на дрэсіраваных службавых сабак і на практыкаванні байцоў спецназу.