Вольгу Брыцікаву асудзілі да 6 гадоў зняволення па сукупнасці прысудаў
Віцебскі абласны суд вынес ужо другі вырак палітзняволенай Вользе Брыцікавай, экс-лідарцы незалежнага прафсаюза "Нафтана". Раней гэтым жа судом яна была асуджаная да трох гадоў пазбаўлення волі паводле артыкула аб «распальванні варожасці». Цяпер яе прызналі вінаватай паводле яшчэ двух крымінальных артыкулаў – за "заклікі да санкцый" і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
Суды па палітычных «адміністратыўках» не спыняюцца
На гэтым тыдні жыхароў Віцебшчыны зноў судзілі за «пікетаванне» і «распаўсюд экстрэмізму» у інтэрнэце». Падсумуем, што пра гэта вядома з адкрытых крыніц. Падобных судовых працэсаў, найверагодней, было больш. Але рэгіянальныя суды не пазначаюць у свае раскладах тыя разборы справаў, што адбываюцца ў ІЧУ з дапамогай інтэрнэт-сувязі.
Віцебскага актывіста Яўгена Сцяпанава ўключылі ў «экстрэмісцкі спіс» МУС
Віцяблянін быў асуджаны паводле ч.3 арт. 361-1 Крымінальнага Кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Яго судзілі ў Віцебскім абласным судзе, вырак не вядомы. У «экстрэмісцкім» спісе на сайце МУС пазначана, што Яўген Сцяпанаў ужо «адбывае пакаранне». Мужчына мае вялікія праблемы са здароўем: ён перанес два інсульты, апошні з іх, як сведчаць абазнаныя крыніцы, здарыўся ўжо за кратамі.