Жыхары Лёзна папрасілі прыбраць аварыйныя дрэвы. Замест гэтага вырубаюць усю алею
Жыхары вуліцы Чкалава ў райцэнтры Лёзна некалькі разоў звярталіся ў службу 115.бел, каб пад вокнамі дома №6 прыбралі некалькі дрэваў, якія нясуць небяспеку – яны старыя, і могуць нарабіць бяды ў ветранае надвор'е. Пасля некалькіх зваротаў дрэвы прыйшлі абследаваць спецыялісты, але здарылася неспадзяванка: аварыйнымі прызналі ўсю алею з 23-х дрэваў.
Супраць экс-палітзняволенай Эмы Сцепулёнак распачалі крымінальную справу за «абразу прадстаўніка ўлады»
Газета «Міёрскія навіны» паведаміла, што супраць «71-летней миорчанки 16 сентября возбуждено уголовное дело по статье 369 «Оскорбление представителя власти». Ранее пенсионерка уже была судима в том числе за подобное преступление. Очередной факт установлен в процессе изучения ее аккаунта в социальной сети». Гэтыя звесткі даюць падставы меркаваць, што крымінальную справу распачалі супраць Эмы Сцепулёнак, былой палітзняволенай, якая ў траўні 2023 года вызвалілася з калоніі, цалкам адбыўшы двухгадовы тэрмін зняволення.
Спачатку адабралі хату, цяпер выпісваюць «у нікуды»
Алену Янушкоўскую, блогерку і актывістку, якая была вымушана пакінуць Беларусь, праз суд выпісваюць з адзінага жытла. Справу пра «высяленне без прадастаўлення іншага жыллёвага памяшкання» сёння разбірае суд Віцебскага раёна ( суддзя Таццяна Лабацкая).