Ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны арыштаваны на 10 сутак
У раскладзе суда Докшыцкага раёна, апублікаваным на сайце электроннага судаводства, звестак пра суд над ім так і не з'явілася. Гэта яшчэ раз сведчыць пра памкненне праводзіць суды над затрыманымі «явачным парадкам», пазбягаючы пільнай увагі з боку грамадскасці.
Памёр віцебскі актывіст Аляксей Тамілаў, якога летась моцна збілі ў ІЧУ
Аляксею Тамілаву было 52 гады. Ен не належаў да апазіцыйных партыяў або рухаў, але быў неабыякавым да жыцця Беларусі і роднага горада. Быў аматарам роднай мовы і культуры. Добрым сябрам і калегам.
Фігуры дзяўчат у фантане аблезлі пасля рэканструкцыі, якую зрабіў «Витебскводоканал»
Фантан «Зліццё трох рэчак» сёлета ўвесну вырашылі адрэстаўраваць: пачысціць ад вапнавага налёту фігуры трох дзяўчат, якія увасабляюць рэкі Дзвіну Віцьбу і Лучосу. Бронзавыя скульптуры нечакана сталі ненатуральна залацістымі – гэта адзначылі віцябляне пасля адкрыцця фантана ў канцы чэрвеня, на Дзень горада. Праз тры месяцы «прыгажосць» аблезла, а на фігурах прасупілі непрывабныя плямы.
Адміністрацыйная справа, у якой фігуруюць паветраны шар і канапа
Генеральная пракуратура праверыла выкананне заканадаўства наконт бяспекі палётаў паветраных судоў авіяцыі агульнага прызначэння. Пад увагу пракурораў трапіла рэкламная акцыя, якая сёлета ў верасні праходзіла ў Віцебску. Да аэрастата ў рэкламных мэтах была прымацавана канапа з «пасажырам». Супраць пілота распачалі адміністрацыйную справу.