Расонская газета зноў дала слова « экспертам» - былым міліцыянтам і вайскоўцам, якія раскрытыкавалі дзейнасць польскага ўрада за падтрымку Ўкраіны
У сакавіку 2023г. газета «Голас Расоншчыны» запачаткавала праект «Слово офицера», прыцягнуўшы для абмеркавання палітычных тэмаў чатырох вайсковых пенсіянераў і былых супрацоўнікаў міліцыі. Гэтая кампанія пры ўдзеле рэдактаркі газеты, якая накіроўвала гутарку ў патрэбнае рэчышча, перыядычна займалася тым, што крытыкавала суседнія краіны, з іх усіх влучаючы толькі Расею... Але ў апошнія паўгады праект не меў працягу. І вось цяпер зноў аднавіўся.
Кіраўнік Шаркоўшчынскага райсавета пахваліўся, як паспяхова вырашаюцца камунальныя праблемы. За кошт грамадзян
Кепскія дарогі і неналежны стан утрымання могілак у Шаркоўшчынскім раёне – самыя частыя праблемы, на якія людзі скардзяцца дэпутатам усіх узроўняў. І калі першую праблему за сродкі мясцовых жыхароў вырашыць немагчыма, то другую ў рэгіёне вырашаюць менавіта такім чынам. Старшыня райсавета Сяргей Арэшкаў лічыць такую практыку цалкам нармальнай.
Чарговы раз паслухалі скаргі. У Полацку дэпутаты правялі «Дзень працы з насельніцтвам»
Мерапрыемства прайшло ў мікрараёне Баравуха. У ім узяла ўдзел дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Святлана Адзінцова, старшыня Полацкага райсавета Іосіф Грыбовіч, дэпутаты абласнога і раённага саветаў. Пра канкрэтныя вынікі сустрэчы нічога не вядома, хаця скаргаў і заўваг ад мясцовых жыхароў паступіла шмат. Жыхары мікрараёна ўздымалі ўжо традыцыйныя пытанні: гаварылі пра кепскую якасць дарог, праблемы з асвятленнем, адсутнасць капітальных рамонтаў у жыллёвым фондзе, несвоечасовы вываз смецця. І пры гэтым – нездавальняючыю працу камунальнікаў, у прыватнасці, на вельмі маруднае рэагаванне на скаргі, пададзеныя праз службу 115.бел.
Іосіфа Ядзевіча, уладальніка паветранага шара, да якога прымацавалі канапу з чалавекам, аштрафавалі на 600 рублёў
Супраць кіраўніка фірмы «Монгольфьер», якая аказвае незвычайныя паслугі – палёты на паветраным шары – па ініцыятыве пракуратуры распачалі адміністрацыйную справу. 24 кастрычніка суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў Іосіфа Ядзевіча вінаватым паводле ч.1 арт.18.35 КаАП (Парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы).