Актывіст палічыў, колькі будзе каштаваць гарадскому бюджэту новая Плошча герба і сцяга ў Віцебску. Прычым гэта не поўная сума
Мясцовыя ўлады штораз падкрэсліваюць, што флагшток вышынёй 69 метраў і вагой 17 тонн падараваў гораду мецэнат, імя якога не разгалошваецца. Але выдаткі на гэтую канструкцыю, падобна, не самыя вялікія ў параўнанні з аздабленнем самой плошчы. Паводле на сайце дзяржзакупак актывіст Дзмітрый Карняенка падлічыў прыблізную суму, якую гарвыканкам гатовы выдаткаваць на новы аб'ект інфпаструктуры. І яна яшчэ не поўная.
25 жыхароў Докшыцкага раёна былі сёлета прыцягнуты да суду за «экстрэмісцкія дзеянні»
Такую статыстыку са спасылкай на старшага памочніка пракурора раёна Наталлю Піскуновіч прыводзіць раённая газета «Родныя вытокі» «Экстрэмісцкімі дзеяннямі» выданне называе правапарушэнні, якія кваліфікуюцца паводле арт. 19.11 КаАП. Пра тое, ці былі прыцягнутыя жыхары Докшыччыны да крымінальнай адказнасці па «экстрэмісцкіх» артыкулах, не паведамляецца нічога.