За парушэнне маршруту хрэснага ходу ўлады аштрафавалі царкоўнага служачага
Суддзя суда Бешанковіцкага раёна Кацярына Мацкевіч 15 верасня за ухіленне ад ўзгодненага з уладамі маршруту хрэснага ходу аштрафавала на 740 рублёў памочніка благачыннага па будаўніцтве цэркваў Храма святога прарока Іллі мясцовага жыхара Мікалая Бондара.
Улады за падпіску на «экстрэмісцкія» інфарэсурсы арыштавала жыхара Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 19 верасня за распаўсюд у сацыяльных сетках «экстрэмісцкіх» публікацый пакарала арыштам на 15 сутак Аляксея Дзегцярова.
Жыхары Віцебскай вобласці працягваюць аказваць непадпарадкаванне або супраціўленне супрацоўнікам "сілавых" органаў
З пачатку 2023 года судамі Віцебскай вобласці былі разгледжаны 123 адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя за абразу работнікаў міліцыі (артыкул 24.4 КаАП). А за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 24.3 КаАП былі прыцягнуты 345 жыхароў вобласці. Усе правапарушальнікі былі пакараныя буйным штрафам альбо грамадскімі працамі ці адміністрацыйным арыштам.
Навапалачаніна асудзілі за тое, што абліў белай фарбай машыну з літарай «Z» і крымскімі нумарамі
28 верасня ў Наваполацкім гарадскім судзе 53-гадовага работніка “Нафтана” Іллю Двойрына прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства). Суддзя Віталь Лапко пакараў мужчыну пазбаўленннем волі на адзін год умоўна.
За два «экстрэмісцкія» лагатыпы ўлады пакаралі арыштам жыхара Докшыц.
Суддзя суда Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка 11 верасня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках пастанавіў арыштаваць тэрмінам на 10 сутак мясцовага жыхара бацьку двух малалетніх дзяцей Валерыя Яцкоўскага.
Мужа і жонку Рудаковых, якія адбылі адміністрацыйны арышт за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, збіраюцца дэпартаваць з Беларусі
Пра гэта са спачылкай на ўласныя крыніцы паведаміла агенцыя BPN. Сям“ю вядомых аматараў беларускай культуры, якія з Іркуцку пераехалі на Полаччыну, каб аднавіць сядзібу на малой радзіме Алега Рудакова, затрымалі 24 жніўня. І яго, і ягоную жонку Вольгу пакаралі 30-цю суткамі арышту паводле ч.2 арт.19.11 КаАП - за распаўсюд так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пасля адбыцця арышту Рудаковых папяоэдзілі, што пачынаюць падрыхтоўку працэдуры дэпартацыі – яны абодва з'яўляюцца грамадзянамі Расеі.
За лайк у стужкай навінаў «экстрэмісцкай» супольнасці ўлады арыштавалі жыхара Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава за распаўсюд у сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкіх» публікацый пакарала арыштам на 15 сутак Аляксандра Якаўлева.
Глыбачанаў запужваюць адказнасцю за непадпарадкаванне міліцыянтам
Сёлета з пачатку года ў Глыбокім за гэта былі складзеныя 33 пратаколы і прыцягнутыя да адказнасці 25 чалавек. Міліцыянты праз мясцовую раёнку вырашылі распавесці глыбачанам, якія віды адказнасці існуюць за непадпарадкаванне і супраціўленне ім.
Аршанскую пенсіянерку асудзілі на 1 год і 3 месяцы калоніі за абразу Лукашэнкі
27 верасня суддзя суда Аршанскага раёну і г. Оршы Юлія Вяршыніна прызнала 63-гадовую Вольгу Стаброўскую вінаватай паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага Кодэкса за каментар у «Одноклассниках», расцэнены як «абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Пра народнае апалчэнне, бяспеку і карупцыю гаварылі ў Дзісне
У самым маленькім горадзе Беларусі мёрскія ўлады зладзілі так званы Дзень інфармавання. На ім улады абмяркоўвалі ролю закона "Аб народным апалчэнні" ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі краіны, процідзеянне карупцыі, аспекты бяспекі ды іншыя пытанні. А гараджане ў сваю чаргу вызначылі шэраг праблем, якія хвалююць іх.