Бацькам актывістаў з Наваполацку прысудзілі арышты па 15 сутак. Іх дзеці за мяжой
У апошні дзень лістапада стала вядома пра затрыманні Анатоля Трубкіна і Інэссы Ворыхавай. 66-гадоваму Анатолю Трубкіну, бацьку Аляксея Трубкіна, які з 2006 года жыве ў Польшчы, 1 снежня прысудзілі арышт, не зважаючы на стан ягонага здароўя: ён інвалід па зроку, хварэе на дыябет, а нядаўна перанёс інсульт. Напярэдадні сілавікі правілі ператрус у ягонай кватэры, з 30 лістапада мужчына знаходзіцца за кратамі. Пра тое, у чым менавіта яго звінавацілі, звестак пакуль няма.
Ноу-хаў тэлефонных махляроў: жыхара Віцебска напалохалі крымінальнай справа за здраду Радзіме і знялі ўсе грошы з картак
З7-гадоваму прарабу адной з буйных будаўнічых арганізацый у мэсэнджэры патэлефанавала невядомая жанчына, якая назвалася «дазнаўцам спецслужбы». Мужчыну не збянтэжыла, што да яго тэлефануюць ад імя дзіўнай структуры, і ён працягнуў размову. Жанчына заявіла, што ў дачыненні да віцябляніна распачата крымінальная справа за здраду Радзіме, бо з яго рахунку нібыта адпраўлена буйная сума на фінансаванне Узброеных сіл Украіны. І што цяпер ён мусіць давесці, што гэтага не рабіў, выконваючы далейшыя ўказанні. У выніку мужчына страціў усе грашовыя сродкі, якія былі на ягоных банкаўскіх картак.
У Оршы адзначаюць угодкі Уладзіміра Караткевіча. Маштаб святкаванняў відавочна меншы, чым раней
Усяго два мерапрыемствы падрыхтаваў сёлета аршанскі музей пісьменніка-земляка, які нарадзіўся ў Оршы 26 лістапада 1930г. Яшчэ летась, як і раней, на ягонай малой радзіме ладзілі Тыдзень памяці вядомага літаратара. Імпрэзы праводзіліся ў школах, бібліятэках, установах культуры, а ключавым мерапрыемствам заўсёды былі публічныя літаратурныя чытанні каля помніка Уладзіміру Караткевічу ў гарадскім парку. Сёлета іх вырашылі правесці не для гарадской грамадскасці, а для вузкага кола вучняў, настаўнікаў і ўдзельнікаў літаб“яднання «Дняпроўскія галасы» - перанеслі чытанні ў музей і правялі за закрытымі дзвярыма.
У Віцебскім рэгіёне сітуацыя на рынку працы стабільна напружаная
Віцебскія ўлады прызнаюць праблемы на рынку працы і канстатуюць, што паказчыкі занятасці застаюцца на леташнім узроўні. Згодна са статыстычнымі данымі за дзесяць месяцаў бягучага года колькасць занятых у эканоміцы Віцебскай вобласці скарацілася на 8,1 тыс. чалавек. За ўвесь папярэдні год з рэгіянальнай эканомікі зышлі 8,6 тыс. работнікаў.
Пасля ператрусаў “сілавікі” затрымалі галоўнага рэжысёра Віцебскай тэлерадыёкампаніі
У чацвер, 30 лістапада, прадстаўнікі адной праваахоўных структур прыйшлі ў будынак Віцебскай ТРК, правялі ператрус у кабінеце галоўнага рэжысёра Сяргея Арлова, пасля чаго яго затрымалі. Яшчэ адзін ператрус быў праведзены па месту жыхарства затрыманага. Што прычынілася цікавасці следчых органаў да персоны галоўнага рэдактара дзяржкампаніі ўлады пакуль не паведамілі.
На Віцебшчыне зафіксаваны значны рост заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ)
За студзень - кастрычнік 2023 года выяўлена 96 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. За той жа перыяд 2022 года быў выяўлены 71 новы выпадак ВІЧ-інфекцыі, а гэта рост на 35 працэнтаў ад года да года. Па стане на 1 лістапада 2023 г. у Віцебскай вобласці зарэгістравана 1926 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, а 1426 чалавек жывуць з ВІЧ. Пачынаючы з 1987 года сярод ВІЧ-станоўчых пацыентаў памерла 500 чалавек, што склала 26 працэнтаў ад усіх зарэгістраваных выпадкаў. У бягучым годзе ў вобласці ад гэтай інфекцыі ўжо памерла 57 чалавек.
Перад дубровенскімі міліцыянтамі паставілі задачу «не дапусціць разгодвання грамадства і яго дэстабілізацыі»
У Дубровенскім РАУС прайшла сустрэча з прадстаўнікамі так званых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп с представителями информационно-пропагандистских групп. Главная тема ЕДИ — з удзелам начальніка прававога забеспячэння штаба МУС РБ палкоўніка Паўла Калеснікава і начальніка штаба УУС Віцебскага аблвыканкама , палкоўніка міліцыі Юрыя Рамановіча. Заяўленай тэмай інфармацыйнай сустрэчы была наступная: «Эканамічная бяспека- ключавая ўмова ўстойлівага развіцця беларускай дзяржавы». Але вялося на ёй не толькі пра эканоміку.
За «экстрэмізм» у сацыяльных сетках улады арыштавалі галоўнага ветэрынарнага ўрача
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч за падпіску ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкае» СМІ пастанавіла арыштаваць на трое сутак галоўны ветурача раёна Аляксандра Кезіка.
У рамках крымінальнага пераследу ўлады арыштавалі маёмасць вядомага аршанскага актывіста
Накладзены арышт на маёмасць праваабаронцы і рэдактара Аршанскага незалежнага сайта Ігара Казмерчака. Падставай для такога рашэння паслужыла крымінальная справа за абразу Лукашэнкі (ч.1 арт 368 КК), узбуджаная яшчэ ў 2022 годзе. Тады ж Ігара абвясцілі ў міждзяржаўны вышук, а ягоныя фотаздымкі з’явіліся на стэндах "Іх расшуквае міліцыя".
Не хапае баянаў, гукавой і светлавой апаратуры, патрэбны бібліёбус
У цэнтральнай раённай бібліятэцы Мёраў 24 лістапада адбыўся Дзень інфармавання, на якім прысутнічалі начальнік упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Падгурскі, намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Вячаслаў Дурноў, чыноўнікі Мёршчыны і працаўнікі культуры.