У кватэры віцебскага лекара-«праўдаруба» праведзены ператрус. Яму пагражае крымінальная справа
Надоечы лекар-псыхіятар Ігар Пастноў, вядомы сваёй крытыкай мясцовых уладаў, разьмясьціў у сеціве шэраг эмацыйных тэкстаў і відэазваротаў, у якіх паведаміў, што супраць яго можа быць распачатая крымінальная справа. Паводле Пастнова, 18 траўня ў ягонай кватэры прайшоў ператрус, а ён сам быў апытаны сьледчымі адносна датычнасьці да выдаваньня дзяржаўных сакрэтаў, якія могуць нанесьці шкоду Рэспубліцы Беларусь.
Па-беларуску прыгожа сказаць можна пра ўсё. Вінцук Вячорка прэзэнтаваў у Віцебску сваю новую кнігу
Вінцук Вячорка, адзін з распрацоўшчыкаў сучаснай вэрсіі беларускага клясычнага правапісу і вядомы беларускі мовазнаўца, а таксама журналіст, правёў у Эўрапейскім клюбе прэзэнтацыю сваёй новай кнігі «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі».
“Можа выклікаць нэгатыўную рэакцыю…” Атрыманы адказ на зварот аб перайменаваньні ленінкі
Аўтары пэтыцыі аб перайменаваньні Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна і наданьні ёй імя Францішка Скарыны атрымалі адказ з галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы аблвыканкаму. Чыноўнікі палічылі гэтую “прапанову на дадзены момант немэтазгоднай”.
“Мушу змагацца за свой бізнэс”. У Віцебску галадае прадпрымальнік Анар Іваноў
Віцебскі прадпрымальнік Анар Іваноў распачаў галадоўку 19 траўня, патрабуючы, каб улады пацьвердзілі ягонае права ўласнасьці на памяшканьне, якое арандуе ўжо 20 гадоў. Патрабуе таксама зьмяніць вокны, празь якія ледзь не здарылася трагедыя.
Рыбалоў-аматар: Гэта ненатуральна – жывучы ля возера, ня мець права на бясплатную рыбалку
У пытаньні перадачы водных рэсурсаў краіны ў арэнду існуе адна важная праблема: узаемаадносіны арандатараў і рыбаловаў-аматараў. Карэспандэнт ВВ сустрэўся з рыбакамі ў ваколіцах арэндаванага возера Лосьвіда і папрасіў іх выказаць свае меркаваньні наконт гэтай праблемы.
Японскі мастак Даічы Ёшыда, які правёў 1 год і 9 месяцаў за кратамі, выйшаў на волю
Японец адбываў пакараньне ў папраўчай калёніі №3 пад Віцебскам. Ён быў асуджаны за нелегальны перавоз агнястрэльнай зброі. 22 траўня Даічы вызвалілі, 23 траўня ў менскім аэрапорце яго сустрэлі маці і брат. Яму забаронены ўезд у Беларусь на 5 гадоў.
Біць у званы – адказная справа. У віцебскім храме прайшоў майстар-кляс па перазвоне
20 траўня ва Ўсьпенскім саборы Віцебску ў межах акцыі «Белая кветка» прайшоў бясплатны майстар-кляс па перазвоне. Сама акцыя насіла дабрачынны характар. Усе грошы, атрыманыя ад продажу вырабаў ручной працы, павінны пайсьці на дапамогу цяжкахворым дзецям. Узяць удзел у акцыі і майстар-клясе мог кожны ахвотны.
“Вольга – легенда”. Віцебскі гарвыканкам адказаў на пэтыцыю супраць помніка княгіні Вользе
На пачатку красавіка быў абвешчаны збор подпісаў пад пэтыцыяй супраць усталяваньня ў Віцебску помніка княгіні Вользе. Аўтары калектыўнага звароту назвалі 7 прычын, чаму гэты помнік будзе недарэчным у абласным цэнтры. 17 траўня атрымалі адказ: падставаў, каб адмовіцца ад праекту, няма.
Сусьветны дзень барацьбы з гамафобіяй у Віцебску адзначылі праглядам фільму
Напярэдадні Сусьветнага дня барацьбы з гамафобіяй, які адзначаецца 17 траўня, у Віцебску прайшоў бясплатны паказ фільму «Кліч мяне сваім імем». Арганізатарам імпрэзы выступіла «Жывая бібліятэка». Ва ўтульнай залі арт-прасторы VZAP сабралася каля 20 маладых чалавек, галоўным чынам студэнтаў. Зь іх было толькі 2 хлопцы, астатнія дзяўчаты.
«Пасыгналь, калі супраць Лукашэнкі». Школьнікі ў Віцебску замяралі рэйтынг прэзыдэнта
Віцебскія дзевяціклясьнікі Павал і Сяргей 19 траўня вырашылі замерыць рэйтынг Лукашэнкі, паведамляе Радыё Свабода. Хлопцы выйшлі з плякатам «Пасыгналь, калі супраць Лукашэнкі» на Маскоўскі праспэкт, каб паназіраць, ці часта ім будуць сыгналіць кіроўцы.