Фігуры дзяўчат у фантане аблезлі пасля рэканструкцыі, якую зрабіў «Витебскводоканал»
Фантан «Зліццё трох рэчак» сёлета ўвесну вырашылі адрэстаўраваць: пачысціць ад вапнавага налёту фігуры трох дзяўчат, якія увасабляюць рэкі Дзвіну Віцьбу і Лучосу. Бронзавыя скульптуры нечакана сталі ненатуральна залацістымі – гэта адзначылі віцябляне пасля адкрыцця фантана ў канцы чэрвеня, на Дзень горада. Праз тры месяцы «прыгажосць» аблезла, а на фігурах прасупілі непрывабныя плямы.
Адміністрацыйная справа, у якой фігуруюць паветраны шар і канапа
Генеральная пракуратура праверыла выкананне заканадаўства наконт бяспекі палётаў паветраных судоў авіяцыі агульнага прызначэння. Пад увагу пракурораў трапіла рэкламная акцыя, якая сёлета ў верасні праходзіла ў Віцебску. Да аэрастата ў рэкламных мэтах была прымацавана канапа з «пасажырам». Супраць пілота распачалі адміністрацыйную справу.
Работнікі пракуратуры папярэджваюць пра наступствы ўхілення ад вайсковай службы
На Віцебшчыне значна пачасціліся выпадкі, калі хлопцы ўхіляюцца ад «мерапрыемстваў па прызыве» або парушаюць абавязкі па вайсковым уліку. Толькі ў адным судзе Першамайскага раёна Віцебска 8 кастрычніка разбіраюць 6 адміністрацыйных справаў паводле ч. 1 арт. 26.3 і арт. 26.1. Гэта сведчыць пра тое, што маладыя людзі не бачаць карысці ад службы ў войску, а магчыма, нават апасаюцца, што іх пашлюць у зону вайсковых дзеянняў.
Затрыманы ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны
Пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне, ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва затрымалі 7 кастрычніка. Яго вінавацяць за нібыта «захоўванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч.2 арт. 19.11 КаАП РБ). Пакуль прозвішчы святара ў раскладзе Докшыцкага раённага суда няма, між тым як затрыманага маюць або асудзіць на працягу 72 гадзін, або вызваліць.
Вучняў віцебскай гімназіі №1 размеркавалі па іншых навучальных установах. Прычына – расколіны сцяны будынка.
Пра тое, што на сцяне аднаго з гімназічных будынкаў утварыліся расколіны, стала вядома 4 кастрычніка. Замест адзначэння Дня настаўніка педагогам давялося спешна мяняць працоўныя планы. Паводле распараджэння аддзела адукацыі Кастрычніцкага раёна, вучням у настаўнікам давялося пераходзіць у іншыя ўмовы працы і вучобы.
У Віцебску бракуе дворнікаў. Жыхары скардзяцца на завалы смецця
Насельнікі шматпавярхоўкі па вуліцы 3-й Суражскай ўжо некалькі месяцаў не могуць дамагчыся, каб са смеццеправода своечасова вывозілі смецце. Яго набіраецца столькі, што адкіды запаўняюць не толькі спецыяльныя прыстасаванні, але і памяшканне, у якім знаходзяцца, і тэрыторыю каля пад'езда. У службаў ЖКГ тлумачэнне адно: няма людзей,каб своечасова прыбіраць.
Навапалачане скардзяцца на недахоп аўтобусаў па маршруце №6, які "захапілі маршруткі"
«Рэйсаў мала. У перапоўненым аўтобусе можна задыхнуцца», -- пішуць пасажыры, якім даводзіцца ездзіць па маршруце №5 «Наваполацк-Баравуха-1». Людзі вымушаны звярнуцца ў гарвыканкам, бо іншага выйсця не бачаць. «Маршруткі», якія ездзяць па тым самым маршруце, таксама перапоўненыя, а ў кагосьці на іх проста няма грошай.
«Траўманебяспечныя прыступкі – наш брэнд». Можа, таму сходы да Лядовага палаца не рамантуюць?
На гарадскім партале vitebsk.biz з'явіўся допіс пра ўражанні ад восеньскага кірамаша навучальных установаў вобласці, які традыцыйна праходзіць у першыя выходныя кастрычніка каля Лядовага палаца. "Мероприятие масштабное, очень много сельхозпродукции, ремесленники выставили свои изделия, мне очень понравилось. Одно «но»: очень травмоопасные ступеньки..."
На гэтым прыпынку не напісалі «За Бацьку!»
Жыхары аддаленага віцебскага раёна Мішкава скардзяцца на непавагу з боку мясцовых уладаў: іх не задавальняе абсталяванне прыпынка грамадскага транспарта. Калі ідзе дождж, людзі хаваюцца не на прыпынку, а за ім, бо якраз насупраць – глыбокая лужына. І не ўсе кіроўцы здагадваюцца прытармазіць, каб не абліць патэнцыйных пасажыраў бруднай вадой.
Ні задач, ні вынікаў. Чаму пра дзейнасць партыі «Белая Русь» віцяблянам нічога не паведамляюць?
У абласной газеце «Витебские вести» распавялі, што ў горадзе прайшла 3-я пазачарговая сесія рэгіянальнага аддзялення Рэспубліканскай партыі «Белая Русь». Той самай партыі, якую не перастаюць ухваляць улады і дзяржаўныя СМІ. Але ў згаданым артыкуле няма ні слова пра канкрэтную дзейнасць партыйцаў.