Некалькі гадоў кіроўцы і проста жыхыры Оршы пісалі пра нездавальняючы стан дарогі па вуліцы 2-я Шклоўская пры пад'ездзе да аўтазапраўкі. І некалькі годоў гэтая праблема ігнаравалася. Аж пакуль Дзяржкантроль не абвясціў кампанію па зборы скаргаў на стан дарог. І тут здарыўся цуд...

Асабісты «працоўны рэкорд» 25 кастрычніка ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска ўстанавіла суддзя Алена Цыганкова: яна правяла адзін за адным 5 судовых працэсаў паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. Найбольшая колькасць судоў па палітычных «адміністратыўках» - 13 - у гэтым месяцы была зафіксавана 28 кастрычніка. Кастрычнік ўвогуле трымае сумнае лідарства: менавіта ў гэтым месяцы зафіксавана найбольшая колькасць судоў - 95- паводле ч.2 арт.19.11 КаАП і ч.1 арт. 24.23 КаАП

З 25 кастрычніка на тэрыторыі раёна актывізавана работа па выяўленні і ліквідацыі несанкцыянаваных звалак адходаў, у тым ліку па ўстанаўленні вінаватых асоб у іх адукацыі. Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў прапануе арыгінальны метад пошуку правапарушальнікаў. Праўда, для гэтага прыйдзецца пакапацца ў смецці.

«Аршанская газета», імкнучыся распавядаць пра добрае жыццё ў Беларусі і ў тутэйшым рэгіёне, размясціла на сайце артыкул «Работники Оршанской спецавтобазы проводят работы по установке дополнительных мусоросборников». Тэкст суправаджаецца цэлым фотарэпартажам з выявамі шчаслівых камунальнікаў і ўласна сметніц.

Праваабаронцы ведаюць далёка не пра ўсе судовыя працэсы, якія праходзяць на Віцебшчыне паводле арт. 19.11 КаАП і арт. 24.23 КаАП. Бо тыя суды, якія адбываюцца над затрыманымі жыхарамі рэгіёну ва ўмовах ІЧУ праз анлайн-сувязь, як правіла, не ўказваюць у раскладах судоў. Таму іх сапраўдная колькась можа быць у некалькі разоў большай.

Нагадаем, сёлета ў ліпені ў Брэсцкім абласным судзе завочна вынеслі прысуды «удзельнікам экстрэмісцкага фарміравання «Форум дэмакратычных сіл Беларусі». У яго складзе згадваліся ўраджэнка Віцебска Вольга Карач і жыхар Наваполацка Яўген Вільскі, якія цяпер знаходзяцца за мяжой. Згодна з афіцыйным паведамленнем Генеральнай пракуратуры, пасля пасяджэння судовай калегіі Вярхоўнага суда, вырак суда першай інстанцыі ўступіў у законную сілу.

Журналіст газеты Яўген Карпас, прыгадваючы «нямецка-фашысцкіх захопнікаў», відавочна падмяняе гістарычныя факты: піша пра Беларускую краёвую абарону – вайсковае фармаванне, створанае ў 1944 годзе, і пра Саюз беларускай моладзі, створаны ў 1943 годзе. І настойвае, што «асобы, якія імкнуцца раз'яднаць беларускае грамадства», дзейнічаюць па тых самых прынцыпах і нават пад тымі самымі лозунгамі. Аднак прыклады журналіста сведчаць пра іншае.

Мясцовыя ўлады штораз падкрэсліваюць, што флагшток вышынёй 69 метраў і вагой 17 тонн падараваў гораду мецэнат, імя якога не разгалошваецца. Але выдаткі на гэтую канструкцыю, падобна, не самыя вялікія ў параўнанні з аздабленнем самой плошчы. Паводле на сайце дзяржзакупак актывіст Дзмітрый Карняенка падлічыў прыблізную суму, якую гарвыканкам гатовы выдаткаваць на новы аб'ект інфпаструктуры. І яна яшчэ не поўная.

Такую статыстыку са спасылкай на старшага памочніка пракурора раёна Наталлю Піскуновіч прыводзіць раённая газета «Родныя вытокі» «Экстрэмісцкімі дзеяннямі» выданне называе правапарушэнні, якія кваліфікуюцца паводле арт. 19.11 КаАП. Пра тое, ці былі прыцягнутыя жыхары Докшыччыны да крымінальнай адказнасці па «экстрэмісцкіх» артыкулах, не паведамляецца нічога.

ХІ справаздачна-выбарная канферэнцыя, якая адбылася 11 кастрычніка 2024 года ў Бешанковічах, была тыповым прыкладам фармальнага правядзення мерапрыемства пад строгім кантролем як вышэйшых прафсаюзных структур, так і мясцовых уладаў. Прысутнасць старшыні Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза Алены Няфёдавай і начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Алены Аўчыннікавай сведчыць аб тым, што ўлады не пакідаюць па-за ўвагай унутраныя працэсы прафсаюзнай працы і фактычна ажыццяўляюць назіранне і кіраванне гэтымі працэсамі, лічыць юрыст.