Газета «Витебские вести» раскрытыкавала пераможцу «Еўрабачання» за яго небінарную ідэнтычнасць
Журналістка Алена Сыс, аўтарка рубрыкі «Іншымі словамі», зневажальна выказалася і пра сам музычны конкурс, і пра асобных выканаўцаў, чый сцэнічны вобраз ёй не спадабаўся. «Дасталося» ад прадстаўніцы дзяржаўнага выдання і журы «Еўрабачання», і гледачам з замежных краін, і ўвогуле Еўропе як такой, бо «Проголосовала Европа в ночь ни за сына, ни за дочь». Артыкул з гэтай назвай прасякнуты непрыкрытай ксенафобияй у дачыненни да ўсіх, хто не адпавядае кансерватыўным падыходам як да музычнай культуры, так і да полавай ідэнтычнасці.
Летась на Віцебшчыне рэалізавалі толькі чатыры інвестпраекты
У Віцебскім аблвыканкаме расказалі, што рэалізавана па праграме "Адзін раён - адзін праект" у 2023 годзе. Паводле першага намесніка старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Канстанціна Чорнага, летась па праграме ў Віцебскай вобласці завяршылі толькі чатыры інвестпраекты.
Якасць аказання медыцынскіх паслуг, праблемы з прыёмам да лекараў вузкай спецыяльнасці
Гэтыя ды іншыя праблемы падымалі жыхары Віцебшчыны падчас сустрэчы з міністрам аховы здароўя Аляксандрам Хаджаевым. Выязны прыём у Паставах міністр правёў на пачатку траўня.
На Віцебшчыне сёлета на пляжах будуць працаваць 12 выратавальных станцый і 37 пастоў
Колькасць задзейнічаных у рабоце выратавальнікаў улады абяцаюць павялічыць, каб у найбольш ажыўленых кропках дзяжурылі па двое. Пра гэта паведамілі на выязным пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Віцебскім аблвыканкаме, якое прайшло ва Ушацкім раёне.
У Міёрскім раёне пачасціліся выпадкі "транспартнага ваеннага сабатажу"
За чатыры месяцы бягучага года ў Віцебскай вобласці судамі было разгледжана 13 адміністрацыйных спраў па артыкуле 24.40 КаАП РБ (Невыкананне ваенна-транспартнага абавязку), а мінулым годзе такіх разглядаў было толькі дзевяць. Аналіз судовых пастаноў паказаў, што рэгіянальнымі “лідзерамі” па колькасці выпадкаў "транспартнага ваеннага сабатажу" з'яўляецца прадпрыемствы Міёрскага раёна.
Аляксандр Корнышаў трапіў у спіс МУС як «удзельнік экстрэмісцкага фармавання»
У абноўлены 10 траўня «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» ўключылі ініцыятыву «Еўрапейскі выбар». У спісе, якія складае Міністэрства ўнутраных спраў, прыгадваюцца таксама прозвішчы прадстаўнікоў ініцыятывы, сярод якіх – рэдактар інтэрнэт-выдання «Витебский курьер news» Аляксандр Корнышаў, які быў вымушаны ў 2020г. пакінуць Беларусь.
У замежжы Аляксандр Корнышаў разам з аднадумцамі заснаваў медыяпраект «Навіны Варшавы», які займаецца відэаздымкамі і распавядае пра жыццё беларускай дыяспары ў польскай сталіцы.
Браслаўчане сталі закладнікамі рынку жылля
Кватэра ў гэтым горадзе амаль на 90 % даражэй раўназначнай, чым у суседніх раёнах, у тым ліку Полацкім. Як піша сайт braslav-star.by, прычына ў турыстычным статусе горада.
За падпіску на «экстрэмісцкую» суполку ўлады аштрафавалі жанчыну-прадпрымальніка
Суддзя суда Дубровенскага раёна Ігар Татаеў 24 красавіка за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкіх» публікацый аштрафаваў на 400 рублёў мясцовую індывідуальную прадпрымальніцу Наталлю Васіленка.
У Шаркаўшчыне на выязны прыём да так званага сенатара ніхто не прыйшоў
Мясцовая раёнка «Кліч Радзімы» падала гэтую падзею так, што гэта быццам кажа пра скаардынаваную і аператыўную дзейнасць мясцовай улады, кіраўніцтва арганізацый раёна ў вырашэнні пытанняў жыццядзейнасці грамадзян.
Адразу 6 жыхароў Паставаў трапілі ў «экстрэмісцкі спіс» МУС
Віталь Пахомчык, Віктар Пузан, Генадзь Гутар, Ірына Сталока, Аляксандр Цярлюк і Анатоль Астроўскі 16 красавіка асуджаны судом Партызанскага раёна Мінска паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага Кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Віталь Пахомчык, апрача гэтага, тым самым судом асуджаны яшчэ й паводле арт 369 Крымінальнага Кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады).